Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абразу Маці Божай Чэнстахоўскай у Камаях — 400 год |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
01.09.2010 11:39 |
![]() Урачыстую літургію з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел вернікі не толькі камайскай парафіі, але і навакольных вёсак. Пасля святой Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія. Абраз быў напісаны прыкладна ў 1610 г. у Кракаве. З XVIII ст. абраз Маці Божай Чэнстахоўскай з Камаяў лічыцца цудатворным. У 1995 г. былі скрадзены вырабленыя з каштоўнага метала шаты абраза, пасля чаго ён знаходзіўся на рэстаўрацыі. Сёння абраз мае першапачатковы выгляд. Касцёл святога Яна Хрысціцеля абарончага тыпу ў Камаях — адна са старажытных святыняў у Беларусі. Ён пабудаваны з каменя за кошт уладальніка мястэчка Яна Рудаміна-Дусяцкага ў 1603–1606 гг. Цяпер касцёл рамантуецца. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.