Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Успамін св. Андрэя Баболі адзначылі ў Барэйках
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
16.05.2011 17:45

15 мая 2011 г., напярэдадні ўспаміну святога Андрэя Баболі, адбылася парафіяльная ўрачыстасць у вёсцы Барэйкі, якая належыць да парафіі Усіх Святых і свв. Пятра і Паўла, што ў Казлоўшчыне (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат).

Вернікі з навакольных вёсак, а таксама з варапаеўскай парафіі Святога Арханёла Міхала сабраліся, каб аддаць пашану свайму апекуну. Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Уладзімір Заянчкоўскі. Гамілію  прамовіў кс. Ян Пугачоў з Германавіч.

Ксёндз Ян Пугачоў нагадаў прысутным, што наша беларуская зямля мела шмат добрых і святых людзей, адным з якіх з’яўляецца мучанік за веру, за Хрыста, мучанік нашай зямлі — святы Андрэй Баболя. Падчас казання кс. Ян Пугачоў заахвоціў прысутных задумацца над тым, што кожны з нас робіць для Касцёла. Як вызнае сваю веру?

На працягу святой Імшы кс. Віктар Сініцкі, пробашч варапаеўскай парафіі, служыў у сакраманце пакаяння кожнаму, хто прагнуў ачысціць сваё сэрца. Таксама вернікі ўзносілі малітвы ў гэты дзень за святой памяці кс. прэлата Юзафа Бульку. Дзякуючы яго намаганням, у вёсцы з’явілася каплічка на месцы былога касцёла, ад якога застаўся толькі фундамент. У часы камунізму касцёл быў перавезены ў Варапаева і перабудаваны ў клуб. Але вера людзей, якія жылі ў Барэйках, была мацнейшая за ўсё гэта, таму і сёння вернікі прыходзяць на гэта месца, каб памаліцца.

На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі кс. Уладзімір Заянчкоўскі выказаў радасць з прысутнасці вернікаў з розных вёсачак, бо менавіта гэтым яны сведчаць аб сваёй веры, аб памяці пра сваіх продкаў, якія тут маліліся. Святар звярнуў увагу на словы з Евангелля аб тым, што толькі праз Езуса мы дойдзем да збаўлення.

«Кожная наша праца павінна быць з Ім, нельга пакінуць Езуса збоку і рабіць сваё», — адзначыў святар і дадаў, што варта заўсёды быць вернымі свайму Збаўцу.
               

  С. Марына Брылёнак

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў