Пілігрымы з Браслава ўдзельнічалі ў адпустовай урачыстасці ў Казлоўшчыне |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
29.06.2011 19:00 |
У супольнай малітве з’ядналіся людзі з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі. Кожны з іх скіроўваў свае просьбы і падзякі да Бога праз заступніцтва святых апосталаў Пятра і Паўла. У гаміліі, якую прамовіў кс. Лешэк Вітвіцкі SDS з Браслава, была падкрэслена каштоўнасць веры кожнага чалавека, які крочыць да Бога. Таксама святар падзякаваў усім прысутным на ўрачыстасці, а асабліва пілігрымам, за прыклад веры, які яны даюць іншым. С. Марына Брылёнак |