Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пьячэнца асвяціў крыж, устаноўлены вернікамі Друйска |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
25.08.2012 20:10 |
Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пьячэнца (Італія) кс. Казімеж Стэльмах, прабываючы на Брасласлаўшчыне (Віцебская дыяцэзія) падчас урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў, асвяціў крыж, устаноўлены вернікамі Друйска. Крыж паўстаў дзякуючы старанням парафіян, якія наведваюць капліцу ў Друйску. Месца малітвы ў гонар Навяртання Апостала Паўла і святога Юзафа паўстала нядаўна і кожную нядзелю збірае жыхароў Друйска і навакольных вёсак на святую Імшу. Крыж, які быў устаноўлены, — знак веры людзей і іх жадання ўзрастаць і ўмацоўвацца ў гэтай веры. «Няхай гэты крыж стане для вас знакам суцяшэння і радасці, надзеі і моцнага пераканання ў Божай прысутнасці ў вашым жыцці і ў штодзённых вашых справах, — звярнуўся да прысутных падчас асвячэння кс. Стэльмах. — Шукайце ў ім моц духа, чэрпайце з яго ласку і благаслаўленне». Рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі цэлебраваў таксама святую Імшу ў парафіяльным касцёле.
|