Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Крыж — гонар усіх хрысціянаў свету
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
19.09.2012 20:23
14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне адбыўся фэст. Разам з шаркаўчанамі адзначыць урачыстасць прыехалі святары з Верхнядзвінска, Варапаева, Новапагоста, Бардзянічаў (Браслаўскага раёна), Мосара, Парыжа (Пастаўскага раёна). У гэты ўрачысты дзень у касцёлах асвячаюцца крыжыкі і медалікі. Людзі прыносяць для асвячэння крыжыкі з дамоў, са сваіх алтарыкаў.

Штогод 14 верасня ўвесь хрысціянскі свет ушаноўвае і адзначае ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа, на якім быў укрыжаваны Езус Хрыстус. Язычнікі ў лютай нянавісці да хрысціян стараліся знішчыць усё, што датычылася памяці пра Хрыста. Месца ўкрыжавання, грот, дзе быў пахаваны і ўваскрос Езус Хрыстус, яны засыпалі друзам і каменнем.

Святы Крыж — гэта гонар усіх хрысціянаў свету, гэта штандар усіх, хто вызнае Хрыста. Кожны народ мае свае сімвалы, свой герб, свой сцяг. Гэтыя сімвалы ўшаноўваюцца і зберагаюцца. Без ушанавання свайго герба, свайго сцяга няма нацыі, няма народа.

Герб і сцяг хрысціянаў — гэта крыж Езуса Хрыста. Як герб і сцяг кожнага народу заўсёды на першым месцы, так і ў хрысціян Святы Крыж першым нясуць у працэсіі, першым суправаджае нябожчыка на могілкі, ва ўсіх хрысціянскіх храмах на вежах мы бачым крыжы. Нашыя бацькі, дзяды ставілі крыжы на скрыжаваннях дарог, упрыгожвалі іх кветкамі, вянкамі, каляровымі стужкамі.

Крыж дома вісіць на сцяне на самым важным месцы, знакам крыжа распачынаем малітву, прыняцце ежы, працу. Крыжы стаяць на могілках — сведчанне таго, што пад імі спачывае хрысціянін.

Крыж узвышаецца над памерлым і бароніць ад злога духу. Крыж сведчыць, што і на гэтым кавалачку зямлі Хрыстус перамог сваёй збаўчай моцай і ласкай. Вельмі маркотна бачыць магілу, на якой няма крыжа, нябожчык здаецца безабаронным, укінутым у цёмную яму. Аб вялікай пашане да Святога Крыжа гаворыць і тое, што нашыя продкі, праходзячы каля крыжа альбо каля храма ці могілак, заўсёды аддавалі пашану, робячы знак крыжа, здымаючы галаўны ўбор.

Чалавек, які пачынае дзень са знакам крыжа, не пойдзе красці, не будзе ашукваць і зневажаць бліжняга, будзе заўсёды добрасумленна выконваць свае абавязкі, бо сапраўдны веруючы не будзе ганьбіць свой штандар — Святы Крыж.

З таго часу, як быў знойдзены крыж, на якім цярпеў і памёр Езус Хрыстус, было забаронена пакаранне крыжовай смерцю. I з той пары Святы Крыж вельмі ўшаноўваецца, бо на ім Сын Божы здзейсніў справу бязмежнай любові і міласэрнасці да людзей. Хрыстус склаў са свайго Боскага жыцця крывавую ахвяру за збаўленне роду людскога. 

Вось чаму ў гэты дзень асвячаюцца крыжыкі.

Кацярына Сосна
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў