Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Наваполацку пачалі вырабляць царкоўныя купалы |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
11.02.2013 11:29 |
Незвычайную для сучасных бляхароў працу засвоілі ў Наваполацку. Знайсці ў Беларусі таго, хто займаўся б вытворчасцю храмавых купалаў, як высветлілася, не так і проста: архіепіскап Полацкі і Глыбокскі Феадосій звярнуўся па дапамогу да наваполацкіх будаўнікоў. У епархіі налічваецца 126 цэркваў, многія з якіх рэстаўруюцца і рамантуюцца. Замена старых купалаў на новыя з’яўляецца неабходнасцю. Як перадае БелТА, за працу ўзялася брыгада бляхароў пад кіраўніцтвам Андрэя Макарава — уладальніка гарадской прэміі «Залатыя рукі», які некалькі гадоў працаваў на прадпрыемстве «Віцебскрэстаўрацыя». За тры тыдні бляхары вырабілі купал вышынёй у 4,9 м і дыяметрам у 4,5 м для святыні св. Ціхана ў пасёлку Фарынава. Праца заказчыку спадабалася, купал асвяцілі і замовілі яшчэ адзін купал — для званіцы. Як расказаў БелТА майстар Андрэй Дзямешчанка, выраб купалоў — справа нялёгкая. Аднак, адмаўляцца ад яе ў цэху металаканструкцый пакуль не плануюць. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.