Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Расіі могуць адкрыць першую ў свеце акадэмію рускай праваслаўнай кухні
21.01.2013 13:49

Повар Алег Карсакоў, які больш за 20 гадоў жыве ў Лондане, плануе адкрыць першую ў свеце школу рускіх праваслаўных кулінарных рамёстваў і рускую праваслаўную кулінарную акадэмію.

На думку Карсакова, практыка, якая склалася ў Расіі па распаўсюджванні іншаземных кухняў, указвае на тое, што ў Расіі няма цікавасці да нацыянальнага здабытку, неад’емнай часткай якога з’яўляецца кухня. Сучасная руская кухня «не з’яўляецца культурнай спадчынай і таму знаходзіцца па-за ведамам міністэрства культуры».

«Уся праваслаўная супольнасць з’яўляецца закладніцай няведання, бо ўсё яшчэ знаходзіцца ў зневажанні руская праваслаўная кулінарыя — захавальніца Боскай сімволікі ў трапезе. Аднак адрадзіць праваслаўныя традыцыі неабходна, каб вярнуць былую духоўную веліч трапезы праваслаўнага народа Расіі і паказаць гісторыю нікому не вядомай былой рускай кухні», — заявіў Карсакоў карэспандэнту «Интерфакс-Религия».

Ён таксама прапанаваў рэалізаваць арыгінальны праект: адкрыць хрысціянскія трапезныя залы ў Расіі і Еўропе, даход ад якіх будзе накіроўвацца на дабрачыннасць. Як адзначыў Карсакоў, кожная трапезная зала ў Еўропе пры загрузцы 50 працэнтаў ад ста пасадачных месцаў можа даць да аднаго мільёна долараў прыбытку ў год. Працаваць у гэтых залах змогуць выпускнікі будучай кулінарнай школы і акадэміі.

Алег Карсакоў з 1993 года даследуе гістарычныя і сучасныя дакументы ў Нацыянальнай брытанскай бібліятэцы ў Лондане, прысвечаныя рускай праваслаўнай кухні. Яго даследаванне атрымала прызнанне этнографаў Расіі і кафедры «Гісторыя Царквы» пры МДУ.

Паводле Карсакова, руская кухня сфарміравалася пад уздзеяннем Візантыі ў перыяд XV-XVII ст., затым яе цэласнасць была страчана ў выніку заняпаду праваслаўя і ўплыву заходняй кухні: замежныя кухары, якіх запрашалі ў Расіі ў наступныя два стагоддзі, у асноўным з Францыі, перараблялі рускія рэцэпты на свой густ і змянялі іх да непазнавальнасці. Таму, як заключае Карсакоў, руская кухня на Захадзе ўспрымаецца як другасная, якая ўзнаўляе пераробленыя замежныя рэцэпцы.

Як расказаў даследчык, трапеза праваслаўных расіянаў была надзелена «глыбокім сакральным сэнсам і пранізана духоўным стрыжнем». У прыватнасці, прапорцыі так званага доўгага пірага былі такімі ж, як і Ноевага каўчэга, у маштабе 1:75. Пры гэтым круглы пірог сімвалізаў вечную Царкву Хрыстову, а ікра — зараджэнне Збаўцы. Значэнне мелі не толькі смак ежы, але і геаметрычныя формы, колер, этыкет абслугоўвання стала.

Алег Карсакоў з’яўляецца заснавальнікам адраджэння рускай праваслаўнай кулінарыі. Ён працаваў у 17 краінах па лініі МЗС СССР. Быў кухарам міністра замежных спраў СССР Эдуарда Шэварнадзэ, шэф-поварам у пасольствах Осла, Белграда і Лондана, адказваў за прыгатаванне страваў на свяце з нагоды 50-годдзя ўзыходу на прастол брытанскай каралевы Лізаветы ІІ і г.д.

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.