Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Чацвёртая гадавіна каранацыі Абраза ў Браславе: Марыя — маці ўсіх людзей
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
20.08.2013 20:31
У Браславе завяршыліся ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў, прымеркаваныя да чацвёртай гадавіны каранацыі Абраза Маці Божай. Галоўную святую Імшу на ўрачыстасцях узначаліў кардынал Райнер Марыя Вёлькі, арцыбіскуп Берліна.
 
Галоўная літургія адбылася ў суботу 17 жніўня. А днём раней Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзяліў вернікам у Браславе сакрамэнт канфірмацыі, які прынялі больш за сто чалавек.
 
17 жніўня ў Браслаў прыбылі таксама рэліквіі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, якія былі выстаўленыя на палявым алтары, дзе і праходзіла галоўная літургія.
 
У гаміліі, з якой да вернікаў звярнуўся кардынал Райнер Марыя Вёльке, іерарх распавёў пра выключнасць Марыі як новай Евы, маці Жыцця і Багародзіцы.
 
«Яна ў сваім валадарстве з'яўляецца Маці жыцця, таму што яна прынесла свету Езуса Хрыста, Божага Сына, які ў сваю чаргу, даў нам Божае Жыццё. Таму і гэтая карона, якая ўпрыгожвае тут у Браславе ваш абраз, даказвае тое, што кожны з нас пакліканы да каралеўскага пакалення Божых дзяцей. Яна стаіць пад крыжам за ўсіх нас, за ўвесь Касцёл. Ён увасабляе нас. І Езус прадстаўляе Марыю як Маці Касцёла, як Маці ўсіх нас, Маці ўсіх людзей. Усё гэта адбываецца пад крыжам. Гэта каралеўскі наказ Есуса з крыжа. Ён прызначае Марыю як Каралеву-Маці», — заключыў кардынал.
 
Арцыбіскуп Берліна нагадаў, што кароны, якім Бэнэдыкт XVI каранаваў абраз Маці Божай Валадаркі Азёраў не з’яўляюцца вянком з церняў, але з’яўляюцца «каралеўскімі каронамі»: «У ёй пачалося ўсё тое, чым ёсць і павінны быць мы. Марыя была абраная Богам спрадвеку. (…) Бог па-рознаму, зусім інакш адорвае Марыю і нас сваімі ласкамі: Марыя была захаваная перад грахом, яна і пасля была вольная ад граху. Мы ж у сваю чаргу былі вызвалены ад граху».
 
 
У завяршэнне літургіі, якая стала заключным пунктам у святкаванні сёлетніх урачыстасцяў Маці Божай Валадаркі Азёраў, з палявога алтара ў касцёл былі перанесены рэліквіі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус.
Ілья Лапато
 
PS. Інтэрв'ю з кардыналам Райнерам Марыя Вёлькі чытайце на нашым партале неўзабаве. 




Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў