Пярсцёнак — яшчэ адна з адзнак Папаў Рымскіх у Каталіцкім Касцёле. Прапануем 7 цікавых фактаў, пра якія, магчыма, вы не ведалі.
Каля дзвюх трацін з дзесяці тысяч рымскіх яўрэяў былі выратаваны дзякуючы непасрэднаму або ўскоснаму ўдзелу Пія ХІІ і Каталіцкага Касцёла. Такія дадзеныя былі агучаны падчас канферэнцыі на тэму «Пій ХІІ: канец “чорнай легенды”».
Святы Айцец атрымаў лісты ад вязняў міланскай турмы «Сан-Віторэ», якую наведае 25 сакавіка ў межах сваёй аднадзённай пілігрымкі ў гэты паўночнаітальянскі горад. У праграме візіту ў месца зняволення, які будзе працягвацца каля дзвюх гадзін, прадугледжана сустрэча і абед з асуджанымі.
Апостальская Сталіца акажа значную фінансавую падтрымку ў правядзенні рэстаўрацыйных прац у двух базыліках на Святой Зямлі: Гробу Пана ў Ерузалеме і Нараджэння Пана ў Бэтлееме.
«Што было б, калі б мы сталі адносіцца да Бібліі так, як адносімся да сваіх мабільных тэлефонаў? ... Калі б мы вярталіся, забыўшыся ўзяць яе з сабою», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 5 сакавіка, указваючы на моц Божага слова ў духоўным змаганні супраць злога духа.
Святы Айцец быў запрошаны ў Егіпет і ў адзін цудоўны дзень знойдзе спосаб для таго, каб паехаць туды, запэўніў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Кардынал Жан-Луі Таран толькі што вярнуўся з Каіра, дзе прыняў удзел у сустрэчы ў рамках дыялогу паміж Святым Пасадам і Ісламскім універсітэтам «Аль-Азхар».
Рассакрэчаны невядомыя раней дакументы, якія датычаць дзейнасці савецкіх спецыяльных служб, у тым ліку супраць Касцёла. Гэтыя матэрыялы паказваюць велізарны страх савецкіх спецслужбаў з-за выбару кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра.
У Папяльцовую сераду 1 сакавіка Святы Айцец узначаліў традыцыйную працэсію ў форме рымскіх «Стацый».
Былы намеснік дырэктара прэс-службы Святога Пасаду а. Чыра Бэнэдэцціні вяртаецца да сваіх колішніх абавязкаў.
У 2018 годзе Святы Пасад упершыню будзе ўдзельнічаць у біенале архітэктуры ў Венецыі. Менавіта з гэтым звязана адмова ватыканскага боку ад удзелу ў 57-й Міжнароднай выстаўцы сучаснага мастацтва, якая пройдзе ў 2017 годзе.
Беднякі, бяздомныя, мігранты і міласціна былі галоўнымі тэмамі вялікага інтэрв’ю, якое Святы Айцец даў італьянскай вулічнай газеце Scarp de' tenis («Абутак для тэніса»). Пантыфік адзначыў, што важна вучыцца адчуваць сябе ў «ботах іншага чалавека», што нялёгка, таму што «часта мы рабы эгаізму», «аддаем перавагу словам», а не канкрэтным учынкам.
Гістарычным назвалі рымскія англікане візіт папы Францішка ў іх святыню. 26 лютага Пантыфік наведаў англіканскую супольнасць у рымскім касцёле Усіх святых з нагоды яе 200-ых угодкаў. У межах гэтай падзеі Святы Айцец даў інтэрв’ю пра адносіны паміж католікамі і англіканамі сёння.
26 лютага Святы Айцец Францішак наведаў з візітам англіканскую супольнасць у рымскім касцёле All Saints’ (Усіх святых) з нагоды яе 200-ых угодкаў.
«Мы аддаляемся ад любові Бога, калі ўтрапёна імкнемся да зямных дабротаў і багацця, праяўляючы такім чынам нездаровую прывязанасць да гэтых рэчаў», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 26 лютага.
26 лютага папа Францішак паведаміў, што разважае над магчымасцю наведаць Паўднёвы Судан, дзе пануе голад. Пантыфік мяркуе, што можа туды накіравацца разам з англіканскім арцыбіскупам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі.