Кардынал Крыстаф Шонбарн перасцерагае перад пулапкай зводзіць пытанне разведзеных асобаў, якія жывуць у новых саюзах, толькі да магчымасці прымаць святую Камунію. «Кожны выпадак выключны, і кожная сужэнская сітуацыя непаўторная», — сцвердзіў аўстрыйскі іерарх на курсе для пробашчаў, які праходзіць у Рыме.
Папская Акадэмія навук запрасіла ў Ватыкан палітыкаў, вучоных і рэлігійных лідараў з усяго свету, каб выпрацаваць міжнародную стратэгію карыстання вадой. Дадзены форум стаў таксама напамінам, што амаль 750 мільёнаў людзей не маюць доступу да пітной вады.
Не спакушаць «малых» падвойным жыццём і не адкладваць навяртання на потым, заклікаў папа Францішак 23 лютага падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Інклюзіўная эканоміка важная для вырашэння міграцыйнага пытання, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін 22 лютага ў звароце да ўдзельнікаў IV Міжнароднага форуму «Міграцыя і мір», які праходзіць у Рыме.
19 лютага падчас Імшы ў парафіі Святой Марыі Хосефы папа Францішак, адказваючы на пытанні дзяцей, расказаў пра некаторыя факты са свайго жыцця.
Першым, ад чаго пакутуюць жыхары ўсходняй часткі Украіны, з’яўляецца маўчанне міжнароднай супольнасці аб іх становішчы, сказаў Апостальскі Нунцый у Кіеве пасля вяртання з зоны ваенных дзеянняў. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці знаходзіўся там 14 і 15 лютага разам з біскупам Янам Сабілам, каардынатарам гуманітарнай ініцыятывы «Папа для Украіны».
Ватыканская дэлегацыя адправіцца ў Каір для ўдзелу ў міжрэлігійнай канферэнцыі. Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, яе сакратар біскуп Мігель Анхель Айюса Гішот, а таксама кіраўнік аддзела па кантактах з ісламам кс. Халед Акашэх 22-23 лютага будуць гасцямі семінара ва ўніверсітэце Аль-Азхар.
Гістарычным назвалі рымскія англікане хуткі візіт папы Францішка ў іх святыню. Ён наведае царкву Усіх Святых 26 лютага і стане першым Пантыфікам, які зробіць гэта.
«На жаль, працягваюць паступаць весткі пра гвалтоўныя і жорсткія сутыкненні ў раёне Цэнтральнага Касаі ў Дэмакратычнай рэспубліцы Конга. Я адчуваю моцны боль з-за ахвяраў, асабліва з-за шматлікіх дзяцей, вырваных з сем’яў і са школы, каб выкарыстаць іх у якасці салдатаў. Дзеці-салдаты — гэта трагедыя», — падкрэсліў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 19 лютага.
«Тое, чаму Хрыстус жадае навучыць нас, гэта дакладна адрозніваць справядлівасць ад помсты», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў нядзелю 19 лютага.
Рэкалецыі на Вялікі пост для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка ў мястэчку Арыча, што ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме «Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле святога Мацвея».
Пра свае лісты да св. Юзафа і спакойны сон Папа Рымскі Францішак расказаў падчас сустрэчы з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх супольнасцяў у Ватыкане.
13 лютага ў Ватыкане прадставілі афіцыйныя сімвалы візіту папы Францішка ў партугальскі марыйны санктуарый у Фаціме. Пілігрымка Святога Айца пройдзе 12-13 мая з нагоды 100-годдзя аб’яўлення тут Найсвяцейшай Панны Марыі.
У швейцарскім Фрыбургу па ініцыятыве каталіцкіх біскупаў краіны, у мясцовым Каталіцкім універсітэце 12 лютага прайшла канферэнцыя, прысвечаная першай гадавіне гістарычнай сустрэчы папы Францішка з Патрыярхам Кірылам у Гаване.
Падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 12 лютага Папа Рымскі Францішак спыніўся на Нагорным казанні з Евангелля паводле святога Мацвея. Як адзначыў Пантыфік, у нядзельным Евангеллі Езус разглядае тры аспекты: забойства, чужаложства і прысягу.