Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа: няхай Дух Святы вядзе да адзінства ўсіх хрысціян
Святы Айцец
04.07.2015 15:45

Няхай Дух Святы вядзе да адзінства ўсіх хрысціян, а мы будзем рабіць тое, што належыць нам, сказаў Папа Францішак, звяртаючыся да членаў італьянскага харызматычнага руху “Абнаўленне ў Святым Духу”, з якімі сустрэўся 3 ліпеня на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

 
Энцыкліка “Laudato si’” стала бестселерам у Францыі
Святы Айцец
03.07.2015 14:31

Энцыкліка Папы Францішка “Laudato si’”, прысвечаная ахове навакольнага асяроддзя, заняла чацвёртае месца ў спісе бестселераў у Францыі.

 
Папа атрымаў прэмію Расійскай асацыяцыі спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі
Святы Айцец
02.07.2015 17:05

Папа Францішак, як духоўны апякун папскай педыятрычнай бальніцы “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù), стаў адным з лаўрэатаў узнагароды “Шлях міласэрнасці”, якую прысуджае Расійская асацыяцыя спецыялістаў у дзіцячай транспланталогіі.

 
Папа Францішак падтрымаў дыялог пра Яна Гуса
Святы Айцец
02.07.2015 15:23

Ян Гус быў знакамітым чэшскім прапаведнікам, адным з найвялікшых майстроў, якія выйшлі з пражскага ўніверсітэта; яго асаблівым чынам паважае чэшскі народ. Гэтыя словы св. Яна Паўла II нагадаў у сваім лісце да кардынала Міласлава Влка Папа Францішак.

 
Святы Пасад у ААН пра жудаснасць тэрарызму
Дзяржава Ватыкан
02.07.2015 15:12

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе арцыбіскуп Сільвана Тамазі падчас сесіі Савета ААН па правах чалавека на тэму наступстваў тэрарызму асудзіў тэрарыстычныя акты, і, перш за ўсё, учыненыя ў імя рэлігіі.

 
Папа занепакоены сітуацыяй у Грэцыі
Святы Айцец
01.07.2015 16:48

Навіны з Грэцыі, звязаныя з эканамічнай і сацыяльнай сітуацыяй, выклікаюць заклапочанасць Святога Айца, заявіў 1 ліпеня кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі. Папа Францішак жадае выказаць сваю блізкасць усім грэкам, асаблівым чынам шматлікім сем’ям, якіх “моцна закрануў гуманітарны і сацыяльны крызіс, складаны і балючы”.

 
У Ватыкане падведзены вынікі папскай дабрачыннай латарэі
Дзяржава Ватыкан
01.07.2015 14:59

30 чэрвеня ў Ватыкане падвялі вынікі другога тыражу папскай дабрачыннай латэрэі. На гэты раз галоўным прызам стаў аўтамабіль “Kia Soul”, якім карыстаўся Папа Францішак падчас свайго леташняга візіту ў Карэю.

 
Святы Пасад у ААН пра змены клімату
Дзяржава Ватыкан
30.06.2015 15:09

«Пераадоленне беднасці і скарачэнне экалагічнай дэградацыі чалавечай супольнасці патрабуюць сур’ёзных змен у дамінуючай мадэлі развіцця, вытворчасці, гандлю і спажывання», — падкрэсліў 29 чэрвеня ў Нью-Ёрку на пасяджэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечаным змене клімату, старшыня Папскай рады „Iustitia et Pax”.

 
Папа Францішак: «Марыя, Пётр і Павел – нашы гіды па шляху веры і святасці»
Слова Папы
29.06.2015 20:52

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 29 чэрвеня Папа Францішак прывітаў арцыбіскупаў-мітрапалітаў, прызначаных на працягу апошняга года, і дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая, як штогод, прымае ўдзел ва ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ватыкане.

 
Папа ўручыў паліі новым арцыбіскупам-мітрапалітам
Святы Айцец
29.06.2015 20:02

“Навучайце малітве молячыся, абвяшчайце веру верачы, давайце сведчанне сваім жыццём!” - заклікаў Папа Францішак 46 новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў, якія 29 чэрвеня прыватным чынам атрымалі паліі. У адпаведнасці з новым абрадам, іх урачыстае ўскладанне пройдзе ў біскупскіх сталіцах гэтых іерархаў.

 
Папа Францішак: «Той, хто верыць, чэрпае ад Езуса ласку»
Слова Папы
28.06.2015 21:27

Да моцнай і адважнай веры, якая дае стымул абвяшчаць надзею і жыццё сённяшняму свету, заклікаў Папа Францішак у разважаннях перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 28 чэрвеня. Пантыфік звярнуў увагу на ролю веры ў Езуса і Яго сілу ў жыцці кожнага чалавека, які ідзе праз розныя цяжкасці і праблемы.

 
Папа Францішак сустрэўся з праваслаўнай дэлегацыяй
Святы Айцец
28.06.2015 16:03

Сумесны ўдзел у Эўхарыстычнай Ахвяры з’яўляецца адным з маіх галоўных клопатаў, прызнаўся Папа Францішак. 27 чэрвеня Пантыфік прыняў дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.

 
Кансісторый у Ватыкане: чатыры новыя святыя
Дзяржава Ватыкан
27.06.2015 20:11

27 чэрвеня Папа Францішак узначаліў Звычайны кансісторый па кананізацыйных справах. Кансісторый пачаўся цэлебрацыяй Літургіі гадзін.

 
Дзяржаўны Сакратар Папы і старшыні Папскіх радаў сустрэліся з Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам
Дзяржава Ватыкан
27.06.2015 19:59

26 чэрвеня ў Ватыкане адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка кардынала П’етро Параліна са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам.

 
Папа сустрэўся з яўрэйскай дэлегацыяй
Святы Айцец
25.06.2015 15:25

Да супрацоўніцтва ў ініцыятывах, накіраваных на абарону чалавечага жыцця і творчасці, чалавечай годнасці, справядлівасці і салідарнасці, і, перш за ўсё, міру, заклікаў Папа Францішак хрысціян і паслядоўнікаў юдаізму, прымаючы 25 чэрвеня ў Ватыкане дэлегацыю найстарэйшай пастаянна дзеючай яўрэйскай арганізацыі “B’nai B’rith International”.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 89 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.