4 жніўня Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі міжнароднай пілігрымкі міністрантаў у Рым. Падобныя падзеі адбываюцца кожныя пяць гадоў. Сёлета ў ёй прымуць удзел міністранты з многіх краін Еўропы, за выключэннем Германіі, міністранты з якой здзейснілі асобную пілігрымку ў Рым у 2014 г.
У перыяд летняга адпачынку Папа Францішак прысвячае шмат часу камунікацыі са сваімі сябрамі, а таксама рыхтуецца да Апостальскага падарожжа на Кубу і ў ЗША, якое адбудзецца ў верасні. Аб гэтым распавёў Ватыканскаму радыё кс. Гільерма Карчэр, папскі цырымоніймайстар.
Прымаць святую Камунію азначае чэрпаць з Хрыста ласку, якая дазваляе нам дзяліцца з іншымі тым, чым з’яўляемся і што маем, сказаў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 26 ліпеня. Пантыфік заклікаў вернікаў, прымаючы Эўхарыстыю, уваходзіць у логіку Езуса – логіку бескарыслівасці і дзялення.
Праз электронны планшэт Папа Францішак першым зарэгістраваўся ў якасці ўдзельніка ХХХІ Сусветнага дня моладзі. Гэта адбылося падчас звароту Пантыфіка да вернікаў з акна Апостальскага палаца Ватыкана пасля малітвы “Анёл Панскі” 26 ліпеня.
Для перамогі над СНІДам неабходна адзінства, адзначыў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў VIII Міжнароднай канферэнцыі па праблеме СНІДу, якая прайшла 19-22 ліпеня ў Ванкуверы (Канада). Зварот Пантыфіка быў скіраваны за подпісам Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна.
Праект пагаднення гарадоў, бяспечных для навакольнага асяроддзя, стаў вынікам двухдзённага пасяджэння мэраў з усяго свету ў Ватыкане. Ён утрымліваецца ў дэкларацыі, выдадзенай пасля сімпозіума “Росквіт, людзі і планета – дасягненні ўстойлівага развіцця ў нашых гарадах”, які завяршыўся 22 ліпеня і быў арганізаваны Папскай акадэміяй навук.
Папа Францішак прывітаў і падтрымаў Касцёл у Англіі і Уэльсе з нагоды Дня абароны жыцця, які будзе адзначацца там 26 ліпеня 2015 г. Спецыяльнае пасланне Пантыфіка атрымаў Апостальскі Нунцый у Вялікабрытаніі арцыбіскуп Антоніо Меніні і ўручыў яго адказнаму за рэалізацыю ініцыятывы біскупу Джону Шэрынгтану.
Каля 1 млн. еўра – ахвяраванні, сабраныя падчас нядаўняга выстаўлення Турынскай плашчаніцы, – будуць прызначаны на дапамогу бедным і мігрантрам. Такое рашэнне прыняў Папа Францішак, даведаўшыся аб вялікай колькасці ахвяраванняў, складзеных пілігрымамі, якія прыбылі ўшанаваць адну з самых знакамітых хрысціянскіх рэліквій.
21 ліпеня ў Ватыкане мэры найбуйнейшых гарадоў свету падпісалі сумесную дэкларацыю з абавязацельствамі істотна паменшыць забруджванне планеты, палепшыць клопат аб бедных і іх экалагічным здароўі. Папа Францішак таксама пакінуў свой подпіс пад дакументам, дадаўшы, што падзяляе яго змест.
Заклапочанасць Папы лёсам бедных падтрымалі ўдзельнікі дзвюх сустрэч, арганізаваных у Ватыкане Папскай акадэміяй навук. 21-22 ліпеня там праходзяць канферэнцыя па ўстойлівым развіцці і абароне навакольнага асяроддзя і семінар на тэму барацьбы супраць сучаснага рабства.
Рэліквіі св. Айца Піо ў лютым 2016 г. будуць выстаўлены ў ватыканскай базыліцы ў рамках святкавання Года Міласэрнасці, паведамілі на інтэрнэт-старонцы санктуарыя італьянскага святога ў Сан-Джавані-Ратонда ў Апуліі.
Папа Францішак падтрымаў рымскі цэнтр для мігрантаў “Baobab”. Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі перадаў ад імя Пантыфіка найбольш запатрабаваныя ў дадзены момант лекі.
У спачуванні Езуса да людзей уцелавілася ласкавасць Бога, адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 19 ліпеня на плошчы св. Пятра, дзе, нягледзячы на анамальную спёку, сабраліся тысячы пілігрымаў. Святы Айцец узгадаў таксама пра сваё Апостальскае падарожжа ў Лацінскую Амерыку 5-13 ліпеня.
17 ліпеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў кандыдатаў да беатыфікацыі. Сярод іх - архіепіскап Андрэй Шаптыцкі, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і Мітрапаліт Галіцкі з 1901 г. да сваёй смерці ў 1944 г.
Абнародавана інфармацыя аб падпісанні пагаднення паміж Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і рымскім педыятрычным шпіталем “Дзіцятка Езуса” аб выкарыстанні ў медыцынскіх мэтах верталётнай пляцоўкі, размешчанай у Ватыканскіх садах. Дамова, падпісаная кіраўніцтвам устаноў, зацверджана Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам.