Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Ватыканскі кардынал: Папа не супраць свету бізнесу
Дзяржава Ватыкан
25.06.2015 14:26

Меркаванне, што энцыкліка Папы Францішка “Laudato si’” ўяўляе сабой атаку на бізнес і свабодны рынак, няправільнае, сказаў агенцтву “Zenit” кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады „Iustitia et Pax”.

 
Папа Францішак пра драму разбітых сем’яў і раны дзіцячых душ
Слова Папы
24.06.2015 14:47

Заўважыць драму разбітых сем’яў заклікаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі 24 чэрвеня. Пантыфік падкрэсліў, што найбольш глыбокія наступствы разрыву і нявернасці бацькі і маці нясуць на сабе дзеці.

 
Святы Пасад пра годнасць жанчын і розніцу полаў
Дзяржава Ватыкан
24.06.2015 11:11

Роўныя правы і чалавечая годнасць, якая належыць жанчынам у такой жа меры, што і мужчынам, не азначае, што розніца полаў не мае рэальнага характару. Аб гэтым нагадаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Жэневе на Савеце па правах чалавека ААН.

 
Апублікаваны «Instrumentum Laboris» Сінода Біскупаў
Дзяржава Ватыкан
23.06.2015 16:24

Выклікі, пакліканне і місія сям’і – кіруючыя прынцыпы Працоўнага дакумента (Instrumentum Laboris) Сінода Біскупаў, які адбудзецца ў кастрычніку ў Ватыкане. Ён быў апублікаваны 23 чэрвеня і стаў адлюстраваннем заключнага дакумента мінулагодняй пазачарговай біскупскай асамблеі (Relatio Synodi), да якога былі далучаны вынікі адказаў на анкету, разасланую Генеральным сакратарыятам у мясцовыя Касцёлы.

 
Пантыфік папрасіў прабачэння ў вальдэнсаў
Святы Айцец
22.06.2015 17:09

«З боку Каталіцкага Касцёла я прашу вас аб прабачэнні за адносіны і паводзіны нехрысціянскія, і нават нялюдскія, якія мы мелі адносна вас у гісторыі. У імя Пана Езуса Хрыста, прабачце нам!» — сказаў Папа Францішак у Турыне 22 чэрвеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Царквы Вальдэнсаў, найстарэйшай рэфармацкай супольнасці ў свеце. Упершыню ў гісторыі Пантыфік пераступіў парог храма вальдэнсаў.

 
Візіт у Турын стаў для Папы Францішка вяртаннем дадому
Святы Айцец
22.06.2015 15:33

Вельмі асабістым стаў для Папы Францішка візіт у турынскі касцёл св. Тэрэзы, дзе ў 1907 г. адбыўся шлюб яго дзядулі і бабулі Джавані Берголіо і Розы Васала і дзе ў 1908 г. быў ахрышчаны яго бацька Марыа. Пантыфік жадаў такім чынам прадэманстраваць вялікае значэнне сям’і за некалькі месяцаў перад Сінодам Біскупаў, які будзе прысвечаны гэтай тэме.

 
Папа да моладзі ў Турыне: «Плывіце супраць плыні! Будзьце смелымі і творчымі»
Святы Айцец
22.06.2015 15:24

Да смелай пазіцыі адносна цяжкасцяў і творчага служэння, асабліва найбольш патрэбуючым, заклікаў моладзь 21 чэрвеня на плошчы «Vittorio» ў Турыне Папа Францішак. У сваім імправізаваным выступленні Пантыфік заклікаў маладых вернікаў да супрацьстаяння культуры геданізму і імкнення да чыстай любові.

 
Папа Францішак сустрэўся са «светам працы» ў Турыне
Святы Айцец
21.06.2015 19:45

Сказаць радыкальнае “не” эканоміцы адчужэння, ідалапаклонству грошай, карупцыі, несправядлівасці і насіллю заклікаў Папа Францішак падчас сустрэчы са “светам працы” – рабочымі, фермерамі і прадпрымальнікамі – у Турыне. 21 чэрвеня Пантыфік прыбыў у гэты італьянскі горад з двухдзённым візітам, прымеркаваным да заканчэння дэманстрацыі Турынскай плашчаніцы.

 
Папа памаліўся перад Турынскай плашчаніцай
Святы Айцец
21.06.2015 16:49

Раніцай 21 чэрвеня Папа Францішак маліўся ў архікатэдральным касцёле сталіцы П’емонта перад Турынскай плашчаніцай – палатном, у якое, у адпаведнасці ca шматвяковай традыцыяй, было загорнута цела Езуса Хрыста ў магіле.

 
Папа наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку
Святы Айцец
20.06.2015 14:42

Сталі вядомыя даты візіту Папы Францішка на афрыканскі кантынент. 27-29 лістапада 2015 г. Святы Айцец наведае Уганду і Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку.

 
У ліпені агульных аўдыенцый з удзелам Папы не будзе
Святы Айцец
20.06.2015 14:34

У ліпені будуць прыпынены аўдыенцыі з удзелам Пантыфіка, гаворыцца на інтэрнэт-старонцы Прэфектуры папскага дому. Таксама ў гэтым месяцы Папа Францішак сустрэнецца з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра толькі ў нядзелі 19-га і 26-га, паколькі 5-13 ліпеня адбудзецца яго Апостальскае падарожжа ў Эквадор, Балівію і Парагвай.

 
Сусветныя лідары дзякуюць Папу Францішку за энцыкліку «Laudato si’»
Святы Айцец
19.06.2015 15:17

“Я з радасцю вітаю энцыкліку Яго Святасці Папы Францішка і глыбока захапляюся рашэннем Папы падтрымаць – выразна, цвёрда, з усім маральным аўтарытэтам яго пазіцыі – дзеянні, звязаныя з глабальнымі зменамі клімату”, - напісаў Прэзідэнт ЗША Барак Абама. Ён пагадзіўся з Пантыфікам, што “мы нясём поўную адказнасць за абарону нашых дзяцей і дзяцей нашых дзяцей у абліччы разбуральных наступстваў кліматычных змен”.

 
«Laudato si’». Пра клопат аб супольным доме: кароткі змест энцыклікі
Дзяржава Ватыкан
18.06.2015 16:23

“Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?” (160). Гэтае пытанне знаходзіцца ў сэрцы “Laudato si’” – доўгачаканай энцыклікі Папы Францішка аб клопаце пра супольны дом чалавецтва. Кароткі змест энцыклікі прыводзіць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

 
Святы Айцец заклікаў да адказнасці за прыроду
Святы Айцец
17.06.2015 16:30

Папа Францішак нагадаў, што 18 чэрвеня будзе выдадзена яго энцыкліка пра клопат аб “супольным доме”, якім з’яўляецца стварэнне.

 
Папа Францішак пра рэчаіснасць смерці і жалобы ў сям’і
Слова Папы
17.06.2015 14:54

Тэме жалобы ў сям’і прысвяціў Папа Францішак сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 17 чэрвеня. Святы Айцец падкрэсліў, што Езус спачувае ўсім людзям, пакутуючым з прычыны смерці сваіх блізкіх, і заклікаў перажываць расcтаванне з імі ў святле веры ва Уваскрослага Хрыста.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 90 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.