27 чэрвеня Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па некаторых кананізацыйных справах. Аб гэтым паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторый распачнецца цэлебрацыяй Літургіі гадзін.
15 чэрвеня ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Мітрапаліт, які прабываў у Рыме з працоўным візітам 14-15 чэрвеня, перадаў Пантыфіку прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Гістарычныя даследаванні, калі яны не абумоўленыя ідэалогіяй, здольныя аб'ядноўваць людзей у праўдзе і лячыць старыя раны, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі чэшскіх пратэстанцкіх Цэркваў з нагоды 600-годдзя трагічнай смерці Яна Гуса.
Рым патрабуе маральнага і духоўнага адраджэння, што з’яўляецца заданнем новых пакаленняў, сказаў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Дыяцэзіяльнага кангрэсу Рымскай дыяцэзіі, у адкрыцці якога прыняў удзел 14 чэрвеня. Форум на тэму перадачы веры ў сям’і будзе праходзіць да 16 чэрвеня.
"Божае Валадарства патрабуе нашага супрацоўніцтва, але перш за ўсё з'яўляецца ініцыятывай і дарам Пана", - сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 14 чэрвеня на плошчы св. Пятра. Таксама Пантыфік заклікаў вернікаў кожны дзень чытаць урывак са Святога Пісання.
“Я побач з усімі работнікамі, якія салідарна абараняюць права на працу”, якое з’яўляецца правам да годнасці, сказаў Папа Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі” 14 чэрвеня на плошчы св. Пятра.
Падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў 12 чэрвеня Папа Францішак выказаўся сярод іншага на тэму адносін паміж католікамі і праваслаўнымі. Святы Айцец нагадаў, што некалі “вялікімі сталіцамі Еўропы” былі Рым, Канстанцінопаль і Масква, але паміж імі ўзніклі спрэчкі.
Папа Францішак плануе наведаць Афрыку. Аб гэтым Пантыфік сказаў 12 чэрвеня падчас сустрэчы з удзельнікамі ІІІ Сусветных рэкалекцый для святароў, якія праходзяць у Рыме, па ініцыятыве Міжнароднай каталіцкай службы харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Services) і Каталіцкага брацтва (Catholic Fraternity).
11 чэрвеня Папа Францішак прыняў прашэнне арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса аб адстаўцы з выканання паслугі пастырскага кіравання Каўнаскай архідыяцэзіяй у Літве, згодна з кан. 401 § 1 Кодэкса кананічнага права. Адначасова Святы Айцец прызначыў на пасаду арцыбіскупа Мітрапаліта Каўнаскага Лонгінаса Вірбаласа, да гэтага біскупа Панявежыскага.
Вечарам 10 чэрвеня ў Ватыкан прыбыў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. Прэфект Папскага дому арцыбіскуп Георг Генсвайн сустрэў палітыка ў двары Апостальскага палаца і правoдзіў на сустрэчу з Папам Францішкам. Яна працягвалася каля 50 хвілін.
«Касцёл не зменіць свайго навучання — гомасексуальныя саюзы не з’яўляюцца сужэнствам і не могуць называцца сям’ёй», — адзначыў кардынал Вальтэр Каспер у інтэрв’ю італьянскаму інтэрнэт-парталу www.quotidiano.net.
Абарона непаўналетніх і рэформа ватыканскіх СМІ – гэтыя тэмы абмяркоўваліся ў рамках дзясятага пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі, якое праходзіла 8-10 чэрвеня ў Ватыкане.
10 чэрвеня была афіцыйна абвешчана назва доўгачаканай энцыклікі Папы Францішка на тэму экалогіі. Дакумент будзе называцца “Laudato si’. Пра клопат аб супольным доме”, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Хваробы і пакуты ў жыцці сям’і – гэтай тэме Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 10 чэрвеня ў Ватыкане. Звяртаючыся да сабраных на плошчы св. Пятра, Пантыфік заўважыў, што досвед хваробы ў сям'і можа ўмацаваць сувязь паміж яе членамі і стаць сапраўднай школай жыцця для дзяцей і моладзі.
Кардынал Герхард Людвіг Мюлер выказаўся супраць адаптацыі навучання Касцёла да распаўсюджаных сёння «язычніцкіх» стыляў жыцця. У інтэрв’ю нямецкаму часопісу Die Tagespost прэфект Кангрэгацыі Веравучэння адзначыў, што нельга ставіць на адзін узровень так званыя «жыццёвыя рэаліі» і Святое Пісанне і традыцыю Касцёла.