Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Прэзідэнт Расіі абмяркуе з Папам Францішкам сітуацыю ва Украіне
Святы Айцец
09.06.2015 15:05

Сустрэча Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Папы Францішка адбудзецца ў Ватыкане 10 чэрвеня. Памочнік кіраўніка расійскай дзяржавы Юрый Ушакоў адзначыў, што на сустрэчы будуць абмеркаваны двухбаковыя адносіны, актуальныя міжнародныя праблемы, у прыватнасці — сітуацыя ва Украіне.

 
Папа: бацькі мусяць бараніць дзяцей ад інтэрнэт-залежнасці
Святы Айцец
09.06.2015 11:31

Па дарозе ў Рым пасля апостальскага візіту ў Сараева Папа Францішак распавёў журналістам пра сваю сустрэчу з моладдзю Босніі і Герцагавіны, на якой абмяркоўвалася тэма інтэрнэта і правільнага стаўлення да яго.

 
Папа прызначыў новага арцыбіскупа Берліна
Святы Айцец
08.06.2015 18:02

8 чэрвеня Папа Францішак вызваліў біскупа Хайнера Коха ад пастырскага кіраўніцтва дыяцэзіяй Дрэздэн-Мейсэн і прызначыў яго арцыбіскупам Мітрапалітам Берліна.

 
Папа Францішак: гендэрная ідэалогія – пагроза сужэнству
Святы Айцец
08.06.2015 17:10

Прыгажосць сужэнства ставіцца пад пагрозу гендэрнай ідэалогіяй, падкрэсліў Папа Францішак 8 чэрвеня ў звароце да біскупаў з Пуэрта-Рыка, якіх прыняў на аўдыенцыі у рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Значная частка паслання, якое Святы Айцец уручыў іерархам, была прысвечана пытанням душпастырства сям’і.

 
Папа Францішак: «Эўхарыстыя — школа любові і салідарнасці»
Слова Папы
08.06.2015 15:03

Недастаткова сцвярджаць, што ў Эўхарыстыі прысутнічае Езус, — неабходна бачыць у ёй прысутнасць падараванага жыцця і ўдзельнічаць у ім, сказаў Папа Францішак 7 чэрвеня перад малітвай «Анёл Панскі». Галоўнай тэмай разважання Пантыфіка была Эўхарыстыя — крыніца любові і салідарнасці.

 
Папа Францішак адказаў на пытанні журналістаў на шляху з Сараева
Святы Айцец
07.06.2015 16:37

Пытанне аб Меджугор’і, спрыянне міру, спажывецтва, якое знішчае моладзь, – гэтыя тэмы былі галоўнымі падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта, якую Папа Францішак правёў, вяртаючыся ў Рым пасля візіту ў Сараева 6 чэрвеня.

 
Папа да баснійскай моладзі: “Ад вас я чакаю сумленнасці”
Святы Айцец
07.06.2015 16:28

На заканчэнне аднадзённага візіту ў Сараева, які праходзіў 6 чэрвеня, Папа Францішак сустрэўся з баснійскай моладдзю ў дыяцэзіяльным моладзевым цэнтры імя Яна Паўла ІІ – структуры, якая рэалізуе шматлікія праекты ў галіне міжэтнічнага і міжрэлігійнага дыялогу. Святы Айцец адказаў на пытанні юнакоў і дзяўчат.

 
Папа на Імшы ў Сараеве: “Сапраўдная справядлівасць – рабіць для іншага чалавека ці народа тое, чаго жадаем для сябе”
Святы Айцец
06.06.2015 23:11

Існуюць фальшывыя будаўнікі супакою, якія толькі абвяшчаюць яго на словах, а ёсць тыя, хто дзень за днём яго будуе ўласнаручна, заўважыў Папа Францішак 6 чэрвеня падчас Эўхарыстыі на стадыёне “Koševo” ў рамках аднадзённага падарожжа ў Сараева.

 
Папа да духавенства ў Сараеве: “Не забывайце сведчання папярэднікаў і вядзіце жыццё, годнае крыжа Езуса”
Святы Айцец
06.06.2015 22:58

6 чэрвеня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сараеве Папа Францішак сустрэўся з духавенствам Босніі і Герцагавіны. На пачатку Пантыфік выслухаў сведчанні святара, законніка і законніцы, якія падчас грамадзянскай вайны падвергліся жудасным прыніжэнням і катаванням, але не здрадзілі Касцёлу і Хрысту, не паддаліся спакусе помсты і не згубілі здольнасці любіць і прабачаць.

 
Папа Францішак: Сараева перайшло ад культуры супрацьстаяння да культуры сустрэчы
Святы Айцец
06.06.2015 22:45

6 чэрвеня Папа Францішак пачаў сваё восьмае замежнае падарожжа ў сталіцу Босніі і Герцагавіны – Сараева.

 
Папа сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным
Святы Айцец
04.06.2015 18:31

10 чэрвеня Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

 
Дзяржсакратар Папы Францішка: адукацыя займае цэнтральнае месца ў місіі Касцёла
Дзяржава Ватыкан
04.06.2015 18:26

Адукацыя займае цэнтральнае месца ў місіі Касцёла, адзначыў Дзяржсакратар Папы кардынал П’етро Паралін 3 чэрвеня на міжнародным форуме “Выхаванне сёння і заўтра” ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы.

 
Пантыфік прафінансаваў пілігрымку бяздомных у Турын
Святы Айцец
03.06.2015 16:37

Папа Францішак прафінансаваў паездку двух аўтобусаў з рымскімі бяздомнымі ў Турын з нагоды выстаўлення знакамітай Плашчаніцы. Гэтай інфармацыяй падзяліўся ў інтэрв’ю італьянскай “La Stampa” Папскі элемазінарый арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

 
Папа заступіўся за работнікаў італьянскага завода
Святы Айцец
03.06.2015 15:01

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 чэрвеня Папа Францішак выказаў спачуванні сем’ям ахвяр паромнай катастрофы на рацэ Янцзы, а таксама заклікаў да павагі правоў людзей, занятых на заводзе “Whirlpool” у рэгіёне Кампанія на поўдні Італіі, якія знаходзяцца ў небяспецы страціць працоўныя месцы.

 
Папа звярнуў увагу на праблемы бедных сем’яў
Слова Папы
03.06.2015 13:41

У рамках цыкла катэхез аб сям’і Папа Францішак пачаў разважанне над жыццёвымі сітуацыямі, якія ставяць яе перад выпрабаваннямі. Катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 3 чэрвеня Пантыфік прысвяціў беднасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 Наступная > Апошняя >>

Старонка 92 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.