26 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі Святога Айца ў «Твітэры». «Дарагая моладзь, не закопвайце сваіх талентаў, дароў, якія Бог вам даў! Не бойцеся марыць аб вялікіх рэчах!» — так гучаць словы папы Францішка.
25 красавіка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Рады Епіскапатаў Лацінскай Амерыкі. Падчас сустрэчы іерархі паінфармавалі Святога Айца аб душпастырскіх праграмах епіскапатаў кантынента, прысвечаных накірункам дзейнасці Касцёла.
25 красавіка папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі славутага аргенцінскага футбаліста Хав’ера Санэці з сям’ёй. Падчас сустрэчы Пантыфік і спартсмен абмяняліся досведам жыцця ў Італіі і Аргенціне.
26 мая Святы Айцец Францішак удзеліць Першую Камунію 44 дзецям. Урачыстасць адбудзецца ў рымскай парафіі свв. Альжбеты і Захарыя.
25 красавіка з’явіўся новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры». «У наш час крызісу важна не замкнуцца ў сабе, а хутчэй быць адкрытымі і ўважлівымі да іншых», — так гучыць запіс у папскім профілі.
Бразілія — адзіная краіна, якую ў 2013 г. плануе наведаць папа Францішак. Аб гэтым паінфармаваў кс. Фэдэрыкo Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
«У сваёй дзейнасці Вы ажыццявілі фундаментальны прынцып суіснавання ў грамадстве: еднасць важнейшая, чым канфлікты», — з такімі словамі Святы Айцец Францішак звярнуўся да новаабранага Прэзідэнта Італіі Джорджыо Напалітана. Пантыфік падзякаваў італьянскаму лідару за тэлеграму з віншаваннямі на імяніны, якія Папа адзначаў 23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя.
24 красавіка з’явіўся новы запіс у профілі папы Францішка ў «Твітэры». «Давайце будзем трымаць полымя веры жывым праз малітву і сакрамэнты: давайце ўпэўнімся ў тым, што мы не забываем Бога», — так гучаць словы Пантыфіка.
Яшчэ адным сведчаннем драматычнай сітуацыі, у якой прабывае сірыйскі народ, назваў Святы Айцец выкраданне двух праваслаўных іерархаў каля Алепа. Папа Францішак з занепакоенасцю адзначыў, што ў гэтай частцы Блізкага Усходу насілле і зброя працягваюць сеяць смерць і пакуты.
«У Вашай асобе, спадарыня Прэзідэнт, я бачу твары дарагіх сыноў і дачок аргенцінскай зямлі, якія (…) аддаюць найлепшае, што ў іх ёсць, на карысць сваёй айчыны», — напісаў Святы Айцец Францішак у лісце да Прэзідэнта Аргенціны Крыстыны Кіршнер. Папа падзякаваў аргенцінскаму лідару за прысутнасць на інаўгурацыі яго Пантыфікату.
22 красавіка ў профілі Святога Айца ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Кожны з нас прагне любові, праўды, жыцця — і Езус з’яўляецца ўсімі гэтымі рэчамі ў паўнаце!» — так гучыць першы запіс.
«Праз гэтыя некалькі слоў хачу быць бліжэй да цябе і да Касцёла ў Буэнас-Айрэсе», — так напісаў Святы Айцец Францішак у віншаванні свайму наступніку на пасадзе арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. 21 красавіка адбыўся інгрэс арцыбіскупа Марыа Полі ў катэдральны касцёл у сталіцы Аргенціны.
23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, папа Францішак (Хорхе Марыа Берголіа) адзначае імяніны. З гэтай нагоды Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў 10 гадзін па італьянскім часе ў Паўлінскай капэле Апостальскага Палаца з удзелам кардыналаў, прысутных у Ватыкане.
22 красавіка папа Францішак адзначае 40-ю гадавіну з дня ўрачыстых вечных шлюбаў у Ордэне езуітаў. Гэта адбылося ў 1973 г., калі кс. Хорхе Берголіа быў святаром ужо на працягу 4 гадоў.
Святы Айцец Францішак скіраваў прывітанне ўдзельнікам Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Коста-Рыцы. Кангрэс прысвечаны тэме «Эўхарыстыя: Хлеб Жыцця для нашага народа».