Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец у «Твітэры»: падтрымлівайце вашых святароў з любоўю і малітвамі
Святы Айцец
28.03.2013 17:06

28 сакавіка, пасля Імшы Хрызмы, папа Францішак скіраваў да вернікаў новы зварот на сваім профілі ў «Твітэры». «Падтрымлівайце вашых святароў з любоўю і малітвамі, каб яны маглі заўсёды быць пастырамі паводле Хрыстовага сэрца», — так гучыць запіс Пантыфіка.

 
Пантыфік зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты
Святы Айцец
28.03.2013 15:38

Падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэла Амата папа Францішак зацвердзіў 15 дэкрэтаў аб беатыфікацыі і прызнанні Слугамі Божымі 70 чалавек — галоўным чынам ахвяраў грамадзянскай вайны ў Іспаніі, камуністычных рэжымаў ва Усходняй Еўропе і нацысцкага рэжыму ў Германіі.

 
Папа Францішак прызначыў свайго наступніка ў Буэнас-Айрэсе
Святы Айцец
28.03.2013 15:14

Святы Айцец Францішак прызначыў новага арцыбіскупа Мітрапаліта Буэнас-Айрэса (Аргенціна). Наступнікам сённяшняга Папы на гэтай пасадзе стаў біскуп дыяцэзіі Санта Роса Марыа Аўрэліа Полі.

 
У Ватыкане створаны дакументальны фільм «Францішак»
Святы Айцец
28.03.2013 14:19

27 сакавіка ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Францішак». Ён быў створаны Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам і распавядае пра падзеі, звязаныя з абраннем кардынала Хорхе Марыа Берголіа на Пасад св. Пятра.

 
Папа падчас Імшы Хрызмы: калі прабываем у сувязі з Богам і Яго народам, то сапраўды з’яўляемся святарамі
Святы Айцец
28.03.2013 13:59

Аднаўляць у сабе Дух святасці, ісці да ўсіх людзей, асабліва бедных, вязняў і хворых, браць на сябе чалавечыя клопаты заахвоціў святароў папа Францішак падчас Імшы Хрызмы ў Вялікі чацвер, 28 сакавіка. Падчас літургіі святары аднавілі абяцанні, складзеныя пры сваім пасвячэнні.

 
Вязень калоніі, якую наведае Папа: нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі
Святы Айцец
28.03.2013 11:29

«Нарэшце я сустрэну кагосьці, падобнага да майго бацькі», — так адрэагаваў на будучы візіт папы Францішка ў рымскую калонію для непаўналетніх «Casal del Marmo» адзін з вязняў калоніі. 28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у 17.30 па італьянскім часе Пантыфік узначаліць там Імшу Вячэры Пана і абмые зняволеным ногі.

 
Нечаканая сустрэча Папы са свецкімі супрацоўнікамі Ватыкана: маліцеся адзін за аднаго
Святы Айцец
28.03.2013 11:11

Раніцай 27 сакавіка папа Францішак нечакана наведаў ватыканскую базыліку. Перадсвяточную літургію там цэлебраваў для свецкіх супрацоўнікаў Ватыкана архіпрэзбітэр базылікі кардынал Анджэла Камастры.

 
У герб Святога Айца ўнесены некаторыя змены
Святы Айцец
28.03.2013 10:37

На афіцыйным ватыканскім сайце змешчана новая версія гербу папы Францішка, куды ўнесены некаторыя змены ў параўнанні з першапачатковым варыянтам. Яны датычаць перш за ўсё зоркі, якая размешчана ўнізе блакітнага шчыта: яна зменена з пяціканцовай на васьміканцовую, каб такім чынам была прадстаўлена сімволіка 8 благаслаўленняў.

 
Папа ў «Твітэры»: выйсці са змучанага і руціннага жыцця веры
Святы Айцец
27.03.2013 21:35

Пасля першай агульнай аўдыенцыі папы Францішка 27 сакавіка на папскім профілі ў «Твітэры» з’явіліся два новыя запісы. «Быць пры Езусе патрабуе выхаду з саміх сябе, са змучанага і руціннага жыцця веры», — гаворыцца ў першым.

 
7 красавіка — інгрэс Папы на кафедру Біскупа Рыма
Святы Айцец
27.03.2013 15:31

7 красавіка, у Другую Нядзелю Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — адбудзецца інгрэс папы Францішка на кафедру Біскупа Рыма ў базыліцы св. Яна на Латэране. Гэтая святыня з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма.

 
Папа Францішак падзякаваў моладзі з «Opus Dei»
Святы Айцец
27.03.2013 14:55

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 27 сакавіка папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў форуму «Univ 2013», арганізаванага персанальнай прэлатурай «Opus Dei». «Праз вашу прысутнасць у вышэйшых навучальных установах кожны з вас можа рэалізаваць тое, чаго жадаў св. Хасэмарыя Эксрыва, — каб мы станавіліся святымі сярод матэрыяльных спраў свету, служачы Богу і людзям», — сказаў Пантыфік.

 
Святы Айцец заклікаў да міру ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы
Святы Айцец
27.03.2013 14:03

Падчас агульнай аўдыенцыі 27 сакавіка Святы Айцец Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. «Я заклікаю, каб неадкладна было спынена насілле і рабаванні і каб як мага хутчэй было знойдзена палітычнае вырашэнне крызісу, якое б вярнула мір і згоду гэтай дарагой мне краіне, што ўжо на працягу доўгага часу пазначана канфліктамі і падзеламі», — сказаў Папа.

 
Папа Францішак: хто не моліцца Богу, моліцца д’яблу
Святы Айцец
27.03.2013 11:30

«Хто не моліцца Богу, моліцца д’яблу», — казаў Святы Айцец Францішак у сваёй першай папскай гаміліі. У Пальмовую ж нядзелю Пантыфік падкрэсліў, што вернікі не павінны слухаць д’ябла, які пераконвае, што мы бяссільныя перад несправядлівасцю і грахом. Пра тое, чаму Папа звяртае вялікую ўвагу на дзейнасць злога, паразважаў прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер.

 
Кардынал Берголіа перад канклавам: Касцёл, які не выходзіць да людзей, трапляе ў тэалагічны нарцысізм
Святы Айцец
27.03.2013 10:58

Касцёл, які не выходзіць да людзей, каб евангелізаваць, занадта засяроджваецца на сабе, трапляе ў тэалагічны нарцысізм, — такія словы былі яшчэ перад канклавам у кардынала Хорхе Марыа Берголіа, сённяшняга Папы. Мітрапаліт Гаваны (Куба) кардынал Хаймэ Артэга апублікаваў нататкі з прамовы будучага Пантыфіка.

 
Папа: цудоўна быць святымі, але гэтак жа цудоўна зведаць Божае прабачэнне
Святы Айцец
26.03.2013 20:00

Адкрыць сэрцы на Божае прабачэнне заахвоціў падчас ранішняй святой Імшы ў капліцы Дома святой Марты папа Францішак. Пантыфік кожны дзень цэлебруе там літургію і сёння звярнуў увагу на постаць Юды, які здрадзіў Хрысту.

 
<< Першая < Папярэдняя 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 Наступная > Апошняя >>

Старонка 178 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.