21 красавіка пасля малітвы «Regina Cаeli» Святы Айцец Францішак звярнуў увагу на некаторыя міжнародныя праблемы. Папа адзначыў, што ўважліва сочыць за падзеямі, што адбываюцца ў Венесуэле, дзе нарастае паслявыбарчы крызіс. Пантыфік сказаў аб сваёй глыбокай заклапочанасці дадзенай сітуацыяй і аб тым, што «інтэнсіўна моліцца» аб пошуку шляхоў справядлівага і мірнага пераадолення «сур’ёзных цяжкасцяў», якія перажывае краіна.