Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Пасланне Святога Айца на 45-ы сусветны дзень малітвы за пакліканні
Святы Айцец
21.03.2008 03:00
Для 45-га сусветнага дня малітвы за пакліканні, які пройдзе 13 красавіка 2008 г., я выбраў тэму: пакліканні да служэння місіянерскаму Касцёлу. Уваскрослы Езус даверыў апосталам такое заданне: «Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Святога Духа» (пар. Мц 28, 19), запэўніваючы іх: «Вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку» (пар. Мц 28, 20).
 
Агульная аўдыенцыя 19 сакавіка 2008 г.
Святы Айцец
20.03.2008 03:00
19 сакавіка 2008 г. ў апошні раз перад Вялікаднем Папа Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі падчас чарговай агульнай аўдыенцыі. Як заўсёды, Папа прапанаваў вернікам катэхезу, прысвечаную надыходзячым святам Вялікага тыдня і Пасхі.
 
Бэнэдыкт XVI узначаліў набажэнства для моладзі
Святы Айцец
14.03.2008 03:00
«У споведзі мы сустракаемся з сапраўднай радасцю, якая з’яўляецца дарам Духа Святога і сыходзіць з Божай міласэрнасці». На гэта звярнуў увагу Святы Айцец падчас пакаяннага набажэнства для моладзі Рыма. Яно адбылося ўвечары 13 сакавіка 2008 г. у базыліцы святога Пятра і стала падрыхтоўкай да дыяцэзіяльнага этапу XXIII Сусветнага дня моладзі, які будзе адзначаны ў Вербную Нядзелю.
 
Ізноў «дутая сенсацыя»
Святы Айцец
13.03.2008 03:00
Апошнімі днямі многія сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра новую «сенсацыю»: Каталіцкі Касцёл пераглядзеў спіс смяротных грахоў. Насамрэч у вучэнні Касцёла не адбылося сур’ёзных зменаў.
 
Папа смуткуе па забітым іракскім біскупу
Святы Айцец
13.03.2008 03:00
Выкрадзены ў Іраку халдэйскі архібіскуп Паўлас Фараджа Рахо быў знойдзены мёртвым 13 сакавіка 2008 г. Яго цела было закапанае выкрадальнікамі непадалёк ад Масула.
 
У Ватыкане з’явіцца помнік Галілею
Святы Айцец
10.03.2008 03:00
Ватыкан ушануе памяць вялікага матэматыка, фізіка і астранома Галілео Галілея (1564–1642). Сёлета ў адным з ватыканскіх садоў яму будзе ўсталяваны помнік непадалёк ад таго месца, дзе 22 дні ў 1633 г. утрымліваўся астраном, чакаючы працэсу па абвінавачанні ў ерасі (гэта была кватэра пасла Фларэнцыі ў Ватыкане).
 
Ці будзе ў Касцёле рэформа літургіі?
Святы Айцец
27.02.2008 03:00
25 лютага 2008 г. у італьянскай газеце «La Stampa» з’явіўся матэрыял пра тое, што Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў мае намер паспрыяць павелічэнню пашаны да Эўхарыстыі і пакласці канец злоўжыванням у літургіі.
 
Асветнік армянаў ушанаваны ў Ватыкане
Святы Айцец
22.02.2008 03:00
22 лютага 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI асвяціў паўночны дворык базылікі св. Пятра ў гонар святога ахоўніка Арменіі — першага армянскага біскупа Грыгорыя Асветніка.
 
Кардынал Альфонсо Лопес Трухільё пра стратэгію абароны жыцця
Святы Айцец
20.02.2008 03:00
Дыялог з палітыкамі — нават няверуючымі — пра святасць чалавечага жыцця ад нараджэння да натуральнай смерці магчымы. Такое меркаванне выказаў старшыня Папскай Рады па справах сям’і кардынал Альфонсо Лопес Трухільё у апублікаваным 20 лютага 2008 г. у «L’Osservatore Romano» інтэрв’ю. У ім кардынал Трухільё агучыў таксама ініцыятывы, якія будуць ажыццяўляцца Радай для вырашэння гэтага пытання.
 
Інструкцыя Кангрэгацыі па справах кананізацыі
Святы Айцец
19.02.2008 03:00
18 лютага 2008 г. у Ватыкане была прадстаўлена інструкцыя Кангрэгацыі па справах кананізацыі пад назвай Sanctorum Mater «Маці Святых». У ёй удакладняюцца правілы, паводле якіх праводзіцца дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйных працэсаў.
 
Бэнэдыкт XVI: бескампрамісная вернасць Евангеллю — крыніца абнаўлення кансэкраванага жыцця
Святы Айцец
18.02.2008 03:00
18 лютага 2008 г. Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў зале ватыканскай кансісторыі Апостальскага Палаца з членамі кантактнай Рады па сувязях паміж Кангрэгацыяй па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і супольнасцяў апостальскага жыцця з Міжнароднымі аб’яднаннямі генеральных настаяцеляў.
 
Святы Бонавэнтура ў кнізе Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
17.02.2008 03:00
26 лютага 2008 г. у Папскім універсітэце Antonianum у Рыме будзе прадстаўлена новае выданне кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Святы Бонавэнтура. Тэалогія гісторыі».
 
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2008 г.
Святы Айцец
04.02.2008 03:00
Дарагія браты і сёстры! Штогод Вялікі пост становіцца для нас падараванаю Божым Провідам нагодаю больш глыбока спасцігнуць сэнс і значэнне нашага быцця хрысціянамі, а таксама заахвочвае нас нанава адкрыць Божую міласэрнасць, каб, у сваю чаргу, стаць больш міласэрнымі ў адносінах да нашых братоў.
 
Першы сусветны апостальскі кангрэс, прысвечаны міласэрнасці
Святы Айцец
31.01.2008 03:00
31 студзеня 2008 г. у Ватыкане адбыўся брыфінг, на якім гаворка ішла пра Першы сусветны апостальскі кангрэс, прысвечаны міласэрнасці, які пройдзе ў Рыме з 2 па 6 красавіка гэтага года.
 
Пасланне Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2008
Святы Айцец
30.01.2008 03:00
29 студзеня 2008 г. у зале Яна Паўла ІІ прэс-службы Святога Пасаду прайшла прэс-канферэнцыя, на якой было прадстаўлена пасланне Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2008 года.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 277 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.