Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Бэнэдыкт XVI пра дзейнасць і навучанне Пія XII у часы вайны
Святы Айцец
19.09.2008 15:50
Бэнэдыкт XVI спадзяецца, што 50-годдзе з дня смерці Папы Пія ХІІ, якое будзе адзначацца 9 кастрычніка 2008 г., стане нагодай для пазнання гістарычнай праўды пра яго дзейнасць і паставу ў часы Другой сусветнай вайны, а таксама для «пераадолення ўсялякіх рэшткаў прадузятасцяў».
 
Кардынал Вальтэр Каспер асцерагае ад паглыблення супярэчнасцяў
Святы Айцец
18.09.2008 20:37
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер асцерагае ад абвастрэння ў адносінах паміж католікамі і пратэстантамі ў перыяд святкавання 500-годдзя Рэфармацыі, якое адбудзецца ў 2017 г.
 
Ватыкан: падрыхтоўка канферэнцыі на тэму тэорыі эвалюцыі
Святы Айцец
12.09.2008 16:52
3–7 сакавіка 2009 г. у Ватыкане адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна. 11 верасня бягучага года ў Ватыкане было абвешчана, што мэтаю канферэнцыі з’яўляецца крытычная рэтраспектыва ў 150-ю гадавіну абвяшчэння галоўнай працы Дарвіна «Аб узнікненні відаў».
 
Пасланне Бэнэдыкта XVI да французаў
Святы Айцец
11.09.2008 20:09
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне да французаў, якія ўжо 12 верасня 2008 г. будуць вітаць яго ў сваёй краіне з нагоды святкавання 150-й гадавіны аб’яўленняў Маці Божай у Люрдзе.
 
Памёр найстарэйшы італьянскі кардынал
Святы Айцец
10.09.2008 21:06
8 верасня 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI накіраваў тэлеграму са спачуваннямі сястры і блізкім найстарэйшага італьянскага кардынала Антоніо Інначэнцы, які памёр 6 верасня бягучага года ва ўзросце 93-х гадоў.
 
Ватыкан: «Беднасць у эпоху глабалізацыі»
Святы Айцец
03.09.2008 12:54
Старшыня Папскай Рады «Справядлівасць і мір» кардынал Рэнато Рафаэле Марціно паведаміў пра падрыхтоўку Апостальскай Сталіцай дакумента на тэму беднасці.
 
Бэнэдыкт XVI: святы Павел — прыклад абвяшчэння Евангелля сённяшняму свету
Святы Айцец
27.08.2008 20:25
27 жніўня 2008 г. у Ватыкане Бэнэдыкт XVI прамовіў чарговую катэхэзу, прысвечаную жыццю і дзейнасці святога Паўла, з нагоды святкавання Года Апостала Народаў. «Святы Павел з’яўляецца прыкладам абвяшчэння Евангелля сённяшняму свету», — падкрэсліў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI.
 
30-я гадавіна з дня абрання Папам Яна Паўла І
Святы Айцец
26.08.2008 19:19
Пасля свайго абрання на Пятрову Сталіцу Ян Павел І адразу здабыў сімпатыю свету. Ён выйшаў прывітаць вернікаў з перакрыўленай белай піускай на галаве, з усмешкаю дзіцяці, якое «бездапаможна» разводзіць рукамі ў лоджыі базылікі святога Пятра і нібы хоча сказаць: «Паглядзіце, што са мною зрабілі».
 
Бэнэдыкт ХVI: «Святасць — гэта не раскоша»
Святы Айцец
20.08.2008 19:39
 20 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) падчас 25-ай у гэтым годзе агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI прамовіў казанне, якое прысвяціў святым і благаслаўлёным.
 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў катаклізмаў у Польшчы
Святы Айцец
20.08.2008 19:02
20 жніўня 2008 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, узгадваючы трагедыю ў Польшчы, якую прынеслі буры і ўраганы, запэўніў польскіх пілігрымаў у сваёй малітве.
 
Новы камендант Папскай Швейцарскай Гвардыі
Святы Айцец
20.08.2008 18:28
Бэнэдыкт XVI прызначыў новага каменданта Папскай Швейцарскай Гвардыі. Ім стаў 36-гадовы Даніэль Рудольф Анрыг, які адначасова быў узведзены ў ранг палкоўніка.
 
Ватыкан: аб’яўлена дата беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі
Святы Айцец
19.08.2008 20:42
Служба Папскіх Літургічных Цырымоній (Officium de Liturgicis Celebratonibus Summi Pontificis) афіцыяльна абвясціла дату і месца цырымоніі беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Спаведнік сястры Фаустыны будзе ўзнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбудзецца а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча).
 
Бэнэдыкт XVI пра дапамогу Паўднёвай Асеціі і «смутную рэчаіснасць» дарожна-транспартных здарэнняў
Святы Айцец
17.08.2008 21:35
Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) заклікаў да стварэння магчымасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Паўднёвай Асеціі.
 
Арцыбіскуп Маркетто: трэба спыніць разню на дарогах
Святы Айцец
15.08.2008 14:57
«На дарогах усяго свету кожны дзень ідзе вайна. Неабходна распачаць дзеянні, накіраваныя на памяншэнне колькасці ахвяраў гэтай разні», — пракаментаваў інфармацыю пра чарговыя ахвяры падчас аўтамабільных аварый арцыбіскуп Агостыно Маркетто.
 
Бэнэдыкт XVI падкрэсліў значэнне і моц малітвы
Святы Айцец
14.08.2008 15:39
13 жніўня 2008 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Папа Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі прамовіў казанне пра значэнне і моц малітвы. У аўдыенцыі таксама прымалі ўдзел беларускія пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 271 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.