Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Бэнэдыкт XVI узгадаў постаць святога Грыгорыя І Вялікага
Святы Айцец
29.05.2008 19:11
Постаць і дзейнасць святога Грыгорыя І Вялікага — Папы і Доктара Касцёла — узгадаў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 мая 2008 г. На плошчы Святога Пятра сабраліся каля 17 тысяч пілігрымаў з усяго свету.
 
Трэцяя энцыкліка Бэнэдыкта XVI будзе апублікавана восенню
Святы Айцец
28.05.2008 16:17
Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас свайго візіту ў Кіеў, які адбываўся з 23 па 26 мая 2008 г., паведаміў, што трэцяя энцыкліка Святога Айца Бэнэдыкта XVI будзе апублікавана восенню бягучага года.
 
Ватыкан заклікае святароў да евангельскага радыкалізму
Святы Айцец
28.05.2008 16:03
Кангрэгацыя па справах духавенства заахвоціла святароў папярэджваць кожную справу малітвай, бо ад яе залежыць паспяховасць працы святара. Гэты заклік быў змешчаны ў лісце, скіраваным на Сусветны дзень малітваў за святароў, які будзе адзначацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса 30 мая 2008 г. Пасланне падпісалі прэфект Кангрэгацыі кардынал Дарыё Кастрыльён Ойос і яе сакратар арцыбіскуп Марыо П’ячэнца. Аўтары ліста нагадваюць, што «ад асабістай лучнасці кожнага святара з Панам Езусам у вялікай ступені залежыць місія Касцёла».
 
Святы Айцец абвясціў новыя прызначэнні
Святы Айцец
27.05.2008 19:12
24 мая 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў новыя прызначэнні ў Польшчы, Алжыры і ў Кангрэгацыі евангелізацыі народаў.
 
Генеральная Асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі
Святы Айцец
26.05.2008 21:46
26 мая 2008 г. у сінадальнай зале Ватыкана адбылося адкрыццё Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі на тэму «Адносіны моладзі да Евангелля і Касцёла». У працы Асамблеі прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
«Кансэкраванае дзявоцтва ў свеце: дар для Касцёла і ў Касцёле»
Святы Айцец
19.05.2008 16:14
Святы Айцец звярнуўся да ўдзельніц кангрэса «Кансэкраванае дзявоцтва ў свеце: дар для Касцёла і ў Касцёле», якіх заклікаў да «поўнай адданасці Хрысту».
 
Мас-медыя і новы гуманізм у перспектыве вучэння Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
16.05.2008 19:15
Папскі тэалагічны факультэт св. Бонавэнтуры «Сэрафікум» у Рыме 15 мая 2008 г. распачаў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных асобе, вучэнню і пантыфікату Яна Паўла ІІ. Цыкл, які ўваходзіць у праграму святкавання 30-годдзя з дня абрання Яна Паўла ІІ Папам, распачнецца сімпозіумам «Мас-медыя і новы гуманізм. Ян Павел ІІ і сродкі масавай інфармацыі».
 
Семінар для біскупаў, прысвечаны новым рухам у Касцёле
Святы Айцец
16.05.2008 16:10
З 15 па 17 мая 2008 г. у Рока-дзі-Папа пад Рымам адбываецца вучэбны семінар для біскупаў, прысвечаны новым рухам і супольнасцям у Касцёле. У сустрэчы, арганізаванай Папскай радай па справах свецкіх, прымаюць удзел больш за 100 іерархаў з 53 краінаў свету.
 
Хрысціяне і будысты: клопат пра планету Зямля
Святы Айцец
15.05.2008 23:02
Прэзідэнт Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу кардынал Жан-Луі Таран звярнуўся з сардэчнымі віншаваннямі да будыстаў з нагоды іх свята Весак. У святле таго, што Генеральная Асамблея ААН аб’явіла 2008 год Міжнародным годам планеты Зямля, арцыбіскуп заклікаў будыйскіх сяброў да аховы навакольнага асяроддзя, а таксама сведчання добрай волі і сардэчных адносінаў паміж народамі — менавіта «ў гэтым хрысціяне і будысты могуць стаць прадвеснікамі надзеі на чысты, бяспечны і гарманічны свет», — чытаем у Пасланні.
 
Ганконг: адпуст для тых, хто моліцца за Кітай
Святы Айцец
15.05.2008 16:49
«Да палымянай малітвы за ўсіх, хто страціў жыццё» і за ўсіх ахвяраў землятрусу ў Кітаі заклікаў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 13 мая 2008 г.
 
Сям’я перад абліччам міграцыі
Святы Айцец
14.05.2008 16:41
«Сям’я перад абліччам міграцыі» — гэта тэма XVII Пленарнай сесіі Папскай рады па справах душпастырства мігрантаў і падарожнікаў, якая працягнецца да 15 мая 2008 г. Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Рады кардынал Рэнато Марціно прадставіў яе тэматыку ў святле сучасных дакументаў ведамства, звяртаючы ўвагу на павелічэнне ролі сям’і, звязанае з павелічэннем мабільнасці людзей.
 
Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа
Святы Айцец
14.05.2008 15:39
Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа, адначасова прызначыўшы яго тытулярным біскупам дыяцэзіі Фраскаці. Дзяржаўны сакратар Ватыкана прымае гэтую дыяцэзію пасля кардынала Альфонсо Лопэза Трухільё, які памёр 19 красавіка гэтага года.
 
Курсы для афрыканскіх дыпламатаў у Ватыкане
Святы Айцец
14.05.2008 15:26
13 мая 2008 г. у Ватыкане распачаліся двухтыднёвыя курсы для афрыканскіх дыпламатаў. У мінулым годзе падобныя курсы праводзіліся для дыпламатаў з краінаў Блізкага Усходу.
 
Аборт не вырашае сацыяльных праблемаў
Святы Айцец
13.05.2008 19:55
У сумную гадавіну легалізацыі абортаў у Італіі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з сусветным рухам у абарону жыцця «Pro Vita» («За жыццё»). Папа звярнуў увагу на тое, што праз 30 гадоў пасля прыняцця закона, які легалізаваў аборты, абарона жыцця стала яшчэ больш складанай: у свядомасці людзей паступова зніжаецца яго каштоўнасць, зніжаецца павага да чалавечай асобы, каштоўнасць якой стаіць у аснове жыцця кожнага грамадства, незалежна ад веравызнання.
 
Каталікос Усіх Армянаў Гарэгін ІІ запрасіў Бэнэдыкта XVI у Арменію
Святы Айцец
13.05.2008 19:27
Каталікос Усіх Армянаў Гарэгін ІІ, які да 13 мая 2008 г. знаходзіўся з афіцыйным візітам у Італіі, запрасіў Святога Айца Бэнэдыкта XVI наведаць Арменію і гістарычны цэнтр Армянскай Апостальскай Царквы — горад Эчміадзін.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 274 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.