Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Праграма семінараў і канферэнцый Папскай Рады «Справядлівасць і мір» на 2008 год
Святы Айцец
15.04.2008 20:30
Папская Рада Iustitia et Pax («Справядлівасць і Мір»), ватыканскае ведамства, якое займаецца паглыбленнем і распаўсюджваннем сацыяльнага вучэння Касцёла, апублікавала спіс важных міжнародных семінараў і канферэнцый, запланаваных на бягучы год. Чатыры з іх будуць прысвечаны тэмам раззбраення, палітыкі, фінансавых пытанняў і абавязацельстваў вернікаў у святле хрысціянскага сацыяльнага вучэння.
 
Пасланне Святога Айца на 45-ы сусветны дзень малітвы за пакліканні
Святы Айцец
11.04.2008 20:57
«Перадаючы гэтыя свае разважанні ўсім касцёльным супольнасцям, каб яны іх засвоілі і ўбачылі ў іх заклік да малітвы, я заахвочваю да далейшай дзейнасці ўсіх, хто з вераю аддана працуе для справы пакліканняў і ад усяго сэрца дасылаю выхавацелям, катэхетам і ўсім, а перш за ўсё моладзі, якая ідзе па шляху паклікання, асаблівае апостальскае благаслаўленне», — піша Святы Айцец у сваім пасланні.
 
Бэнэдыкт XVI пра апекуна Еўропы
Святы Айцец
11.04.2008 20:21
9 красавіка 2008 г. падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што для сапраўднага аб’яднання Еўропы неабходна «этычнае і духоўнае аднаўленне, якое грунтуецца на хрысціянскіх каранях».
 
45-ы Сусветны дзень малітвы за пакліканні
Святы Айцец
10.04.2008 18:49
У гэтым годзе Сусветны дзень малітвы за пакліканні адзначаецца 13 красавіка, у IV Велікодную нядзелю, якая ў Касцёле, з увагі на адпаведныя чытанні Літургіі слова, традыцыйна называецца нядзеляй Добрага Пастыра. Сёлетняя яго тэма — «Пакліканні да служэння місіянерскаму Касцёлу». Тыдзень малітваў за пакліканні будзе працягвацца да 19 красавіка. У сваім пасланні на 45-ы Сусветны дзень малітвы за пакліканні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэслівае асаблівае месца святароў у місіянерскім служэнні Касцёла, а таксама звяртае ўвагу на значэнне выхавання ў веры і малітве для фарміравання «актыўнага пачуцця адказнасці за місіі».
 
Бэнэдыкт XVI заклікаў увесь хрысціянскі свет да выканання запаветаў Хрыста ў штодзённым жыцці
Святы Айцец
08.04.2008 20:33
6 красавіка 2008 г. Бэнэдыкт XVI выступіў з традыцыйнай нядзельнай гаміліяй падчас малітвы «Regina Caeli», прамоўленай перад вернікамі, якія запоўнілі плошчу святога Пятра. Пантыфік выказаў занепакоенасць стратай веры і маральных арыенціраў у грамадстве.
 
Міласэрнасць — дар Бога чалавецтву
Святы Айцец
08.04.2008 20:09
З 2 па 6 красавіка 2008 г. у Рыме праходзіў Першы сусветны апостальскі кангрэс, прысвечаны Божай Міласэрнасці. Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра свой удзел у ім.
 
Рым: завяршыўся Першы сусветны апостальскі кангрэс, прысвечаны Божай Міласэрнасці
Святы Айцец
07.04.2008 19:49
 «Для таго, каб быць сведкам міласэрнасці, неабходна найперш самому спазнаць Божую Міласэрнасць», — лічыць арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн. Раніцай 7 красавіка 2008 г. у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане Мітрапаліт Венскі цэлебраваў Эўхарыстыю на заканчэнне Першага сусветнага апостальскага кангрэса, прысвечанага Божай Міласэрнасці.
 
Божая Міласэрнасць — скарб Касцёла
Святы Айцец
04.04.2008 21:50
«Таямніца Божай Міласэрнасці як скарб Касцёла» — такой была тэма другога дня Першага сусветнага апостальскага кангрэсу, прысвечанага міласэрнасці. 3 красавіка 2008 г. у рымскай базыліцы святога Яна на Латэране прамовіў кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс, арцыбіскуп Мітрапаліт Віленскі. Ён асабліва адзначыў, што Ян Павел ІІ паказаў Божую міласэрнасць як апостальскую праграму для ўсяго Касцёла, а Бэнэдыкт XVI пераняў і падтрымаў ініцыятыву свайго папярэдніка.
 
Міласэрнасць Уваскрослага Хрыста і Крыж — асноўныя адзнакі пантыфікату Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
03.04.2008 03:00
У святой Імшы ў 3-ю гадавіну смерці Яна Паўла ІІ, якую 2 красавіка 2008 г. Бэнэдыкт XVI цэлебраваў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, узялі ўдзел больш за сорак тысяч вернікаў з розных краінаў свету. У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI падкрэсліў дзве асноўныя рысы пантыфікату Яна Паўла ІІ: яго сведчанне міласэрнасці Уваскрослага Хрыста і вернасць Хрысту Укрыжаванаму.
 
Малітоўнае чуванне ў памяць пра Вялікга Папу
Святы Айцец
03.04.2008 03:00
Увечары 2 красавіка 2008 г. у ватыканскіх гротах, дзе спачывае цела Слугі Божага Яна Паўла ІІ, прайшло малітоўнае чуванне моладзі, прымеркаванае да 3-й гадавіны смерці Вялікага Папы. Чуванне ўзначаліў Папскі вікарый Рыма кардынал Камілло Руіні.
 
Трэцяя гадавіна смерці Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
02.04.2008 03:00
2 красавіка 2008 г. увесь Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць Слугі Божага Яна Паўла ІІ, трэцяя гадавіна смерці якога прыпадае на гэты дзень. 25 красавіка 2005 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адмяніў абавязковы пяцігадовы кананічны тэрмін, які павінен прайсці з дня смерці, для распачацця працэсу беатыфікацыі і кананізацыі Яна Паўла ІІ. У красавіку 2007 года, праз два гады пасля смерці Вялікага Папы, у базыліцы святога Яна на Латэране кардынал Камілло Руіні аб’явіў пра завяршэнне першага, дыяцэзіяльнага этапу беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Яна Паўла ІІ і перадаў падрыхтаваную дакументацыю ў Ватыкан.
 
Касцёл адзначае 3-ю гадавіну адыходу Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
01.04.2008 03:00
1 красавіка 2008 г., напярэдадні 3-й гадавіны адыходу Яна Паўла ІІ у дом Айца, у рымскай базыліцы Найсвяцейшай Панны Марыі за Тыбрам адбылася памятная сустрэча пад назваю «Згадваючы Караля». У сустрэчы, арганізаванай супольнасцю святога Эгідыя, узялі ўдзел Папскі вікарый Рыма кардынал Камілло Руіні, пастулатар беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла ІІ кс. Славамір Одэр і заснавальнік згаданай супольнасці Андрэа Рыкардзі.
 
Суіснаванне культур і рэлігій у кантэксце выхавання
Святы Айцец
27.03.2008 03:00
З 27 па 28 сакавіка 2008 г. у Рыме прайшла канферэнцыя на тэму «Міжкультурнае выхаванне і рэлігійны плюралізм», арганізаваная Кангрэгацыяй па справах каталіцкай адукацыі сумесна з Міжнародным каталіцкім таварыствам педагагічных інстытутаў.
 
Папская катэхеза пра Уваскрасенне
Святы Айцец
26.03.2008 03:00
У сераду ў актаве Пасхі 26 сакавіка 2008 г. Святы Айцец прапанаваў у катэхезе разважанні пра асаблівы характар гэта літургічнага перыяду, калі мы ўзгадваем і нанава перажываем таямніцу Уваскрасення Хрыста.
 
Крыжовы шлях у Калізеі правёў кардынал з Кітая
Святы Айцец
21.03.2008 03:00
Як і штогод, у Вялікую пятніцу 21 сакавіка 2008 г. на месцы мучаніцтва тысяч першых хрысціянаў — у рымскім Калізеі — прайшло набажэнства Крыжовага шляху, якое ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Разважанні і малітвы сёлетняга Крыжовага шляху былі падрыхтаваныя кітайскім кардыналам Юзафам Дзэн Дзэ-К’юнам, біскупам Ганконгскім.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 276 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.