Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Urbi et Orbi – Гораду і свету
Святы Айцец
25.12.2007 03:00
57 кампаній у 88 краінах свету перадавалі зварот Папы Бэнэдыкта XVI Urbi et Orbi – Гораду і свету
 
Чалавецтва чакае Бога, аднак, калі Ён прыходзіць, няма для Яго месца”
Святы Айцец
25.12.2007 03:00
Чалавецтва чакае Бога, аднак, калі Ён прыходзіць, няма для Яго месца”, – сказаў Папа Бэнэдыкт XVI падчас урачыстай Імшы Пастэркі, якую па традыцыі ён адслужыў апоўначы ў базыліцы святога Пятра.
 
Энцыкліка SPE SALVI Святога Айца Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
13.12.2007 03:00
да біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў, кансэкраваных асобаў і да ўсіх свецкіх вернікаў аб хрысціянскай надзеі (пераклад Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі)
 
Пасланне Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру
Святы Айцец
11.12.2007 03:00
11 снежня 2007 г. адбылася прэзентацыя паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI да жанчынаў і мужчынаў усяго свету на 41-ы Сусветны дзень міру. Тэма сёлетняга паслання: «Cям’я — супольнасць міру».
 
Шосты Еўрапейскі з’езд студэнтаў у Рыме
Святы Айцец
09.12.2007 03:00
У нядзелю 9 снежня 2007 года ў Рыме распачаўся шосты Еўрапейскі з'езд студэнтаў універсітэтаў, арганізаваны бюро па душпастырстве студэнтаў вікарыяту Рыма. На штогадовую сустрэчу прыбылі студэнты з розных краін Еўропы і Амерыкі, і ўпершыню у працы з'езду бярэ ўдзел дэлегацыя з Беларусі.
 
Другая энцыкліка Бэнэдыкта XVI «Spe salvi»
Святы Айцец
30.11.2007 03:00
Раніцай 30 лістапада 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпісаў сваю другую энцыкліку Spe salvi — «у надзеі мы былі збаўленыя». Як сведчыць назва, дакумент прысвечаны хрысціянскай надзеі.
 
Бэнэдыкт XVI запрошаны ў Славенію
Святы Айцец
29.11.2007 03:00
29 лістапада 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю прэм’ер-міністру Славеніі Янэзу Яншы. Прэм’ер-міністр запрасіў Папу наведаць Славенію ў 2009 г., які будзе абвешчаны Годам моладзі.
 
Бэнэдыкт XVI адказаў на ліст мусульманскіх навукоўцаў
Святы Айцец
29.11.2007 03:00
29 лістапада 2007 г. быў апублікаваны адказ Бэнэдыкта XVI на адкрыты ліст групы мусульманскіх навукоўцаў, накіраваны 13 кастрычніка гэтага года Святому Айцу і іншым кіраўнікам хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў.
 
Пасланне Святога Айца на 94-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
Святы Айцец
28.11.2007 03:00
28 лістапада 2007 г. падчас прэс-канферэнцыі ў Ватыкане старшыня Папскай рады па справах мігрантаў і падарожных кардынал Рэнато Рафаэле Марціно прадставіў пасланне Папы Бэнэдыкта XVI з нагоды 94-га Сусветнага дня мігрантаў і бежанцаў, які будзе адзначацца 13 студзеня 2008 г.
 
Кангрэс «Развіццё чалавека і развіццё ўсіх людзей»
Святы Айцец
25.11.2007 03:00
З 22 па 24 лістапада 2007 г. у Рыме праходзіў 2-і Кангрэс касцёльных арганізацый, чыя дзейнасць скіраваная на абарону справядлівасці і міру, які быў прымеркаваны да 40-й гадавіны энцыклікі Паўла VI Populurum progressio і прысвечаны тэме «Развіццё чалавека і развіццё ўсіх людзей». Сваімі ўражаннямі пасля завяршэння Кангрэсу дзеліцца член Папскай Рады «Справядлівасць і мір» арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які браў удзел у гэтым міжнародным форуме.
 
Кансісторыя і сустрэча Святога Айца з новымі кардыналамі
Святы Айцец
25.11.2007 03:00
24 лістапада 2007 г. адбылася Кансісторыя, на якой 23 новыя кардыналы атрымалі з рук Святога Айца Бэнэдыкта XVI чырвоныя берэты — знак кардынальскай годнасці. У нядзелю, 25 лістапада, падчас урачыстай святой Імшы Папа ўручыў кожнаму з іх залаты пярсцёнак, які сімвалізуе адзінства Калегіі кардыналаў са Святым Айцом, а ў панядзелак у зале Паўла VI сустрэўся з новымі кардыналамі, іх роднымі і блізкімі, а таксама пілігрымамі, якія прыбылі на ўрачыстасці ў Рым.
 
Арцыбіскуп Нікола Этэравіч пра падрыхтоўку Сіноду Біскупаў
Святы Айцец
22.11.2007 03:00
20 лістапада 2007 г. арцыбіскуп Нікола Этэравіч, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў, даў інтэрв’ю карэспандэнту Радыё Ватыкана. Прэлат распавёў пра падрыхтоўку да Сіноду, які будзе прысвечаны тэме «Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла» і пройдзе ў Рыме з 5 па 26 кастрычніка 2008 г.
 
Тадэвуша Кандрусевіча прыняў Дзяржсакратар Ватыкана
Святы Айцец
21.11.2007 03:00
20 лістапада 2007 г. арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч быў прыняты Дзяржаўным Сакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч пра Пленарную асамблею Папскай Рады «Справядлівасць і мір»
Святы Айцец
21.11.2007 03:00
Як мы ўжо паведамлялі, з 20 па 21 лістапада 2007 г. у Ватыкане праходзіла Пленарная асамблея Папскай Рады «Справядлівасць і мір», прысвечаная энцыкліцы Паўла VI Populorum progressio на тэму: «Чалавечае развіццё: праблемы і перспектывы». У пасяджэннях браў удзел арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які таксама з’яўляецца членам гэтай Папскай Рады. Прапануем яго ўражанні ад удзелу ў асамблеі.
 
Пленарная асамблея, прысвечаная энцыкліцы Паўла VI «Populorum Progressio»
Святы Айцец
20.11.2007 03:00
20 лістапада 2007 г. у Рыме распачалася пленарная асамблея Папскай Рады «Справядлівасць і мір». Цэнтрам увагі асамблеі стала энцыкліка Паўла VI «Populorum Progressio», 40-я гадавіна публікацыі якой адзначаецца сёлета.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 279 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.