Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа заклікаў моладзь будаваць сапраўдны мір
Святы Айцец
27.01.2008 03:00
27 студзеня 2008 падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы Анёл Панскі Папа Бэнэдыкт XVI заахвоціў моладзь і дзяцей з руху Каталіцкае дзеянне (Actio catholica) працягваць ісці шляхам, які паказаў Хрыстус, каб пабудаваць «сапраўдны мір».
 
Новы Генерал езуітаў аднавіў шлюб паслухмянасці Папу
Святы Айцец
26.01.2008 03:00
У суботу 26 студзеня 2008 г. у Ватыкане выбраны нядаўна новым Генералам Таварыства Езуса Адольфо Нікалас аднавіў шлюб паслухмянасці Святому Айцу, які прыносяць толькі езуіты. Бэнэдыкт XVI назваў гэта «добрай традыцыяй».
 
Завяршэнне тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў у Рыме
Святы Айцец
24.01.2008 03:00
25 студзеня 2008 г. завяршаецца соты юбілейны тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. У гэты дзень у Рыме адбудзецца сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVІ і Генеральнага сакратара Сусветнай рады Цэркваў пастара Сэмюэля Кобіа.
 
Пасланне Бэнэдыкта XVI на 42-гі Сусветны дзень сродкаў сацыяльнай камунікацыі
Святы Айцец
24.01.2008 03:00
24 студзеня 2008 г., у дзень успаміну святога Францішка Сальскага, які з’яўляецца апекуном каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі, Бэнэдыкт XVI абвясціў пасланне на 42-гі Сусветны дзень сродкаў сацыяльнай камунікацыі 2008: «Сродкі сацыяльнай камунікацыі на раздарожжы паміж самарэкламаю і служэннем. Шукаць праўду, каб ёю дзяліцца».
 
Канферэнцыя з нагоды 25-годдзя прыняцця Кодэкса Кананічнага Права
Святы Айцец
24.01.2008 03:00
24–25 студзеня 2008 г. у Ватыкане адбудзецца канферэнцыя з нагоды 25-годдзя прыняцця Кодэкса Кананічнага Права . Мяркуецца, што на ёй будуць унесеныя некаторыя змены ў дзеючы Кодэкс.
 
Папа сустрэўся з супрацоўнікамі Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі
Святы Айцец
23.01.2008 03:00
21–23 студзеня 2008 г. адбылося пленарнае пасяджэнне Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі гэтага ведамства Бэнэдыкт XVI адзначыў вялікую ролю працы кангрэгацыі.
 
Візіт «ad limina» біскупаў Славеніі
Святы Айцец
22.01.2008 03:00
«Мы хочам падзякаваць Папу за стварэнне новых дыяцэзій у Славеніі і запрасіць яго ў нашу краіну, каб ён умацаваў нас у веры» — паведаміў 22 студзеня 2008 г. арцыбіскуп Алоіз Уран Мітрапаліт Люблянскі, кіраўнік групы з шасці славенскіх біскупаў, якія знаходзяцца з візітам «ad limina» у Вечным Горадзе.
 
Святы Айцец прыняў прэзідэнта Усходняга Тымора
Святы Айцец
21.01.2008 03:00
21 студзеня 2008 г. Бэнэдыкт XVI прыняў на спецыяльнай аўдыенцыі прэзідэнта Усходняга Тымора Жазэ Хав’ера Рамуша Орту. Тыморскі лідэр сустрэўся таксама з дзяржаўным сакратаром Ватыкана Тарчызіо Бэртонэ і з кіраўніком ватыканскай дыпламатыі арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.
 
Ватыкан: прэзентацыя мерапрыемстваў Года святога Паўла
Святы Айцец
21.01.2008 03:00
Рымская базыліка св. Паўла за Мурамі стане цэнтрам падзеяў Года, прысвечанага яе апекуну. Праграма мерапрыемстваў з нагоды 2000-й гадавіны нараджэння Апостала Народаў была прадстаўлена падчас прэс-канферэнцыі ў Ватыкане 21 студзеня 2008 г.
 
Бэнэдыкт XVI пра задачы Сінода біскупаў
Святы Айцец
21.01.2008 03:00
Актуальнасць тэматыкі, якую ўздымае XII звычайнае пасяджэнне Сінода біскупаў, прызначанае на 5–26 кастрычніка 2008 г., падкрэсліў Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з радай генеральнага сакратарыяту Сінода 21 студзеня 2008 г.
 
Вернікі прадэманстравалі салідарнасць з Бэнэдыктам XVI
Святы Айцец
20.01.2008 03:00
У нядзелю 20 студзеня 2008 г. больш за сто тысяч вернікаў сабралося на рымскай плошчы святога Пятра і прылеглых вуліцах, каб выказаць сваю салідарнасць з Бэнэдыктам XVI у сувязі з адменаю яго візіту ў рымскі ўніверсітэт La Sapienza, што быў запланаваны на мінулы чацвер.
 
Распачаўся тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў
Святы Айцец
18.01.2008 03:00
18 студзеня 2008 г. распачаўся штогадовы тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Такая ініцыятыва з’явілася роўна 100 гадоў таму, і сёлетні тыдзень малітваў — юбілейны.
 
Святы Пасад рыхтуецца да сустрэчы Бэнэдыкта ХVІ з прадстаўнікамі 138-мі мусульманскіх лідэраў
Святы Айцец
02.01.2008 03:00
Апостальская Сталіца рыхтуецца да сустрэчы Бэнэдыкта ХVІ з прадстаўнікамі групы мусульманскіх лідэраў, якія 13 кастрычніка 2007 года накіравалі адкрыты ліст Святому Айцу і іншым кіраўнікам хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў.
 
Рым: “Te Deum” на заканчэнне года
Святы Айцец
31.12.2007 03:00
У Рыме адчуваецца “недахоп надзеі і веры ў жыццё, аднак ёсць таксама прычыны для надзеі”, — сказаў Папа ў базыліцы святога Пятра падчас першых Нешпараў ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
 
Чалавечая сям’я — супольнасць міру
Святы Айцец
29.12.2007 03:00
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2008 г.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 278 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.