Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Неакатэхуменат: канчаткова зацверджаны Статут
Святы Айцец
13.06.2008 19:49
Сёння, 13 чэрвеня 2008 г., у Рыме адбываецца ўрачыстая перадача канчаткова зацверджанага Статуту Неакатэхуменальнага шляху: падпісаны 11 мая гг. ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа дакумент будзе ўручаны ў сядзібе Папскай рады па справах свецкіх міжнароднай групе, адказнай за гэты рух.
 
Новы Папскі вікарый Рыма і іншыя прызначэнні
Святы Айцец
12.06.2008 23:03
24 чэрвеня 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвесціць новага Папскага вікарыя Рыма. 77-гадовага кардынала Камілло Руіні, які выконвае гэтую функцыю з 1991 г., магчыма, заменіць 68-гадовы кардынал Агостыно Валліні, Прэфект Найвышэйшага трыбунала Апостальскай Сігнатуры, а да гэтага — дапаможны біскуп Неапаля і ардынарый дыяцэзіі Альбано пад Рымам.
 
Бэнэдыкт XVI пра святога Калумбана
Святы Айцец
12.06.2008 16:01
11 чэрвеня 2008 г. падчас агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прамовіў чарговую катэхезу з распачатага год таму цыкла разважанняў пра тэолагаў і айцоў Касцёла першых вякоў хрысціянства, якую прысвяціў ірландскаму манаху Калумбану (Columbanus).
 
Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі хрысціянска-мусульманскага дыялогу
Святы Айцец
12.06.2008 15:12
11 чэрвеня 2008 г. пасля агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Зале Паўла VI з удзельнікамі канферэнцыі «Хрысціяне і мусульмане — сведкі справядлівасці Бога, міру і спачування ў свеце, пакутуючым ад насілля».
 
Бэнэдыкт XVI: любоў і міласэрнасць важнейшыя за вялікія ахвяры
Святы Айцец
09.06.2008 20:13
8 мая 2008 г. у Рыме падчас малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што любоў і міласэрнасць важнейшыя за вялікія ахвяры. Разважаючы над чытаннямі X Звычайнай нядзелі, у якіх гаварылася пра навяртанне, Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што Езус праявіў сваю Боскасць праз любоў і справы міласэрнасці. Евангелле пра пакліканне мытніка Мацвея з’яўляецца сінтэзам хрысціянскага паслання аб тым, што вартасць пабожным учынкам і выкананню Божых запаведзяў надае любоў да Бога і бліжняга.
 
Бэнэдыкт XVI: любоў прыспешвае да дыялогу і супрацоўніцтва
Святы Айцец
09.06.2008 19:17
7 чэрвеня 2008 г. завяршылася пленарная сесія Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу. Гэта было першае пасяджэнне Рады ад пачатку пантыфікату Бэнэдыкта XVI.
 
Новыя прызначэнні ў Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
09.06.2008 18:28
Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Энніо Антанэллі новым старшынёю Папскай рады па справах сям’і. Італьянскі кардынал мае 71 год і да гэтага часу з’яўляўся арцыбіскупам Фларэнцыі.
 
Тэлеграма кардынала Тарчызіо Бэртонэ да ўдзельнікаў канферэнцыі «Нашы святыні»
Святы Айцец
07.06.2008 16:53
Прапануем вашай увазе тэкст тэлеграмы вялебнага кардынала Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI, дасланай ад імя Святога Айца і адрасаванай Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, а таксама ўсім удзельнікам канферэнцыі «Нашы святыні», якая 7–8 чэрвеня гг. праходзіць у Мінску.
 
Публікацыя збору твораў Ёзафа Ратцынгера
Святы Айцец
07.06.2008 13:00
У гэтым годзе з’явіцца першы том збору твораў Ёзафа Ратцынгера, пра што паведаміў дырэктар ватыканскага выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana» кс. Джузэппэ Коста. У гэтай ініцыятыве прымае таксама ўдзел нямецкі выдавецкі дом «Herder», які мае аўтарскія правы на кнігі Папы на нямецкай мове.
 
Зварот пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе сп. Сяргея Алейніка да Папы Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
05.06.2008 14:43
Прапануем вашай увазе тэкст Звароту Яго Эксцэленцыі спадара Сяргея Алейніка, пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, да Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат 29 мая 2008 г.
 
Рым: паўстае законная сетка барацьбы з гандлем людзьмі
Святы Айцец
04.06.2008 14:45
2 чэрвеня 2008 г. у Рыме распачаўся пяцідзённы кангрэс, прысвечаны стварэнню міжнароднай сеткі па барацьбе з гандлем людзьмі — праблемай глабальнага характару. Кангрэс арганізаваны Міжнародным саюзам генеральных настаяцеляў жаночых манаскіх супольнасцяў, які аб’яднаў у сабе 1900 манаскіх супольнасцяў, да якіх належаць каля 80-ці тысяч сясцёр законных. У кангрэсе прымаюць удзел 50 сясцёр законных з 31 манаскай супольнасці. Гэты праект будзе рэалізоўвацца пры супрацоўніцтве з Міжнароднай арганізацыяй па справах міграцыі.
 
Святы Айцец даручыў апецы Маці Божай жыхароў Кітая
Святы Айцец
02.06.2008 20:44
Сэрца Езуса — гэта сімвал веры, які з’яўляецца простай і сапраўднай праявай «добрай навіны» любові, які злучае таямніцы Уцелаўлення і Адкуплення. 1 чэверня 2008 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Рыме Бэнэдыкт XVI даручыў апецы Маці Божай жыхароў Кітая і М’янмы, якія перажываюць трагічныя вынікі стыхійных бедстваў.
 
Бэнэдыкт XVI пра культ Сэрца Езуса
Святы Айцец
02.06.2008 20:22
Паводле традыцыі чэрвень з’яўляецца месяцам, прысвечаным Сэрцу Езуса — сімвалу хрысціянскай веры, асабліва дарагому як вернікам, так містыкам і тэолагам. Пра гэта Бэнэдыкт XVІ нагадаў 1 чэрвеня 2008 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Святы Айцец падкрэсліў, што праз ушанаванне Сэрца Езуса аб'яўляецца «добрая навіна» любові, якая заключае ў сабе таямніцу Уцелаўлення і Адкуплення.
 
Бэнэдыкт XVI прыняў новага пасла Беларусі пры Святым Пасадзе
Святы Айцец
30.05.2008 14:50
29 мая 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі новых паслоў пры Святым Пасадзе.  Уручыць даверчыя граматы прыбылі высокія дыпламатычныя прадстаўнікі з Нігерыі, Уганды, Ліберыі, Чада, Бангладэш, Гвінеі і Шры-Ланкі. У іх ліку быў таксама надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік.
 
Кароткая сустрэча Мірапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з Бэнэдыктам XVI
Святы Айцец
30.05.2008 14:00
29 мая 2008 г. у сінадальнай зале Ватыкана ў межах Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі на тэму «Адносіны моладзі да Евангелля і Касцёла», у якой прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіў перад італьянскімі біскупамі.
 
<< Першая < Папярэдняя 271 272 273 274 275 276 277 278 279 280 Наступная > Апошняя >>

Старонка 273 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.