Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі вышэйшых навучальных установаў Каталіцкага Касцёла |
Святы Айцец |
19.11.2009 17:05 |
Падчас сустрэчы Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што заклік ІІ Ватыканскага Сабору аб зацікаўленасці Касцёла ў навуковай і выхаваўчай дзейнасці паспрыяў таму, што сёння ва ўсім свеце налічваецца 1300 універсітэтаў і 400 каталіцкіх аддзелаў. Па словах Пантыфіка, «у сучасным грамадстве, калі веды робяцца ўсё больш вузка спецыяльнымі і разам з тым усё часцей носяць рэлятывісцкае адценне, неабходна адкрыцца на мудрасць, якая сыходзіць з Евангелля». «Чалавек не здольны зразумець самога сябе і ўвесь свет без Езуса Хрыста, — адзначыў Святы Айцец. — Толькі Хрыстус можа паказаць чалавеку яго годнасць, яго пакліканне, сэнс яго жыцця і адкрыць сэрца чалавека на поўную і глыбокую надзею». Разам з тым у звароце да выкладчыкаў і студэнтаў Папа нагадаў, наколькі важна «не страціць з поля бачання» мэты — быць «інструментам абвяшчэння Евангелля». |