Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI наведаў лютэранскую царкву ў Рыме
Святы Айцец
15.03.2010 12:39

14 сакавіка 2010 г., у нядзелю, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў лютэранскую царкву Хрыста ў Рыме. У сустрэчы з Папам прынялі ўдзел каля 350 чалавек. Падчас урачыстага набажэнства Пантыфік і пастар Йенс-Марцін Крузэ прамовілі гаміліі.

Цырымонія распачалася прывітальнай прамовай прэзідэнта лютэранскай супольнасці Рыма Дорыс Эш, якая нагадала аб першым візіце ў царкву папы Яна Паўла ІІ у 1983 г., а таксама аб прагрэсе, які назіраецца ў экуменічным дыялогу паміж католікамі і лютэранамі.

У гаміліі Святы Айцец заклікаў прысутных быць удзячнымі за крокі, зробленыя хрысціянамі ў напрамку да адзінства. Разам з тым, як дадаў Папа, словы якога цытуе агенцтва Zenit, католікі і лютэране не павінны абмяжоўвацца толькі экуменічнымі поспехамі мінулага, да той пары, пакуль не будзе дасягнута поўнае адзінства. «Мы ўсё яшчэ не можам піць з аднаго келіха, не можам збірацца разам вакол алтара, — адзначыў Бэнэдыкт XVI. — Гэта сумна, такая сітуацыя — грахоўная, але адзінства стварае не чалавек. Мы павінны даверыцца Пану, таму што толькі Ён можа даць нам адзінства».

Пантыфік падарыў лютэранскай супольнасці Рыма мазаічны абраз Хрыста, выкананы ў візантыйскай традыцыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме