Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Ізраіля |
Святы Айцец |
02.09.2010 16:49 |
2 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю Прэзідэнту Ізраіля Шымону Пэрэсу. Лідэр Ізраіля сустрэўся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Падчас размовы Папа і Прэзідэнт узгадалі аб мінулагодняй пілігрымцы Пантыфіка ў Святую Зямлю. «Гаворачы аб ўзнаўленні непасрэдных кантактаў паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, якое адбываецца сёння ў Вашынгтоне, я выказваю пажаданне, каб гэта дапамагло дасягнуць паразумення», — адзначыў падчас сустрэчы Папа. Абодва бакі таксама асудзілі «ўсялякія формы насілля» і падкрэслілі неабходнасць «забеспячэння ўсім жыхарам Святой Зямлі лепшых умоваў для жыцця». Закраналася і тэма міжрэлігійнага дыялога. |