Папа сустрэўся з Ежы Бузэкам |
Святы Айцец |
28.02.2011 17:00 |
Адносіны паміж Касцёлам, Еўрапарламентам і іншымі арганізацыямі Еўрасаюза, пытанні рэлігійнай свабоды і абарона хрысціянскіх меншасцяў у свеце былі галоўнымі тэмамі размовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка. 28 лютага 2011 г. Папа ўдзяліў Бузэку аўдыенцыю. Як адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, сустрэча праходзіла ў сардэчнай атмасферы і дала магчымасць абмяняцца меркаваннямі наконт адносінаў паміж Касцёлам і Еўрапарламентам, а таксама ўкладу, які Касцёл можа ўнесці ў жыццё Еўрасаюза. У размове з журналістамі Ежы Бузэк падкрэсліў, што запрашэнне Папы наведаць Еўрапарламент застаецца актуальным, хоць дата візіту яшчэ не вызначана. Старшыня Еўрапарламента адзначыў, што жадаў бы прысутнічаць у Рыме 1 мая гг. падчас урачыстасці беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.
|