| Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў Індыі да клопату аб каталіцкай адукацыі | 
| Святы Айцец | 
| 08.09.2011 16:58 | 
| 
 
 Пантыфік падкрэсліў вялікі ўклад касцёльных арганізацый у жыццё Індыі. Асаблівую ролю сярод іх адыгрываюць школы, якія рыхтуюць маладых жыхароў краіны да будавання справядлівага грамадства. Як адзначыў Святы Айцец, гэтыя школы павінны не толькі дапамагаць моладзі ў духоўным, інтэлектуальным і маральным развіцці, але і рыхтаваць іх да больш шчаслівага і прадуктыўнага жыцця. Папа заахвоціў біскупаў звяртаць увагу на якасць навучання, каб касцёльныя школы былі сапраўды каталіцкімі і здольнымі перадаваць праўды і каштоўнасці, неабходныя для збаўлення.  Па словах Папы, каталіцкія школы павінны перадаваць праўды веры лагодна, але разам з тым рашуча. Гэта датычыць асабліва вышэйшых каталіцкіх навучальных устаноў. Таксама Пантыфік нагадаў, што важна заахвочваць асобаў, адказных за адукацыю, да паглыблення сваёй веры, каб больш паспяхова абвяшчаць праўды Хрыста.  | 


Да клопату аб каталіцкім характары касцёльных школ, якасці адукацыі і вернага перадавання праўдаў веры заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI групу біскупаў з Індыі, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам ad limina Apostolorum. Папа сустрэўся з іерархамі 8 верасня 2011 г. у сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
 для друку
Ватыканскае радыё