Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт ХVI у фільме пра будучыню Еўропы: сёння Еўропа мае дзве душы
Святы Айцец
16.10.2012 15:16

15 кастрычніка ўдзельнікі Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі прысутнічалі на прэм’еры фільма «Званы Еўропы», прысвечанага адносінам паміж хрысціянамі, еўрапейскай культуры і будучыні кантынента. Фільм заснаваны на інтэрв’ю з некалькімі лідарамі хрысціянскіх канфесій, у тым ліку з Бэнэдыктам ХVI.

У фільме Святы Айцец падзяліўся ўпэўненасцю, што надзея Еўропы — у адкрыцці яе евангельскіх каштоўнасцяў і хрысціянскіх каранёў. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Пантыфік вылучыў тры матывы такой надзеі. Па-першае, чалавек можа забыцца пра Бога, «але Бог ніколі не знікне». Па-другое, як адзначыў Папа, Евангелле Хрыста праўдзівае і заўсёды актуальнае, у адрозненні ад ідэалогій, якія хутка знікаюць, «бо ім не хапае глыбокай праўды».

Трэці ж матыў надзеі для Еўропы — гэта маладое пакаленне, занепакоенае будучыняй. «Моладзь пазнала шматлікія рэчы — прапановы ідэалогій і спажывецтва, — але ўбачыла іх пустату і недастатковасць», — заўважыў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што менавіта новыя пакаленні заклапочаны будучыняй Еўропы, якую яны звязваюць з верай, і што кантынент павінен адшукаць сваю ідэнтычнасць.

«Сёння Еўропа мае дзве душы: абстрактную, якая імкнецца дамінаваць над усім, і хрысціянскую, якая адкрываецца на ўсё рацыянальнае і стварае падмурак Еўропы», — сказаў Бэнэдыкт ХVI у сваім інтэрв’ю.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме