Тэолаг: кнігі Папы паказваюць Бога блізкага і чалавечнага ў часы постмадэрнісцкай самотнасці |
Святы Айцец |
22.12.2012 12:29 |
Паводле іерарха, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, поспех кніг Святога Айца ва ўсім свеце можна назваць «выключным» у эпоху, якую многія называюць постхрысціянскай. Арцыбіскуп Фортэ сцвярджае, што Папа «не ігнаруе вялікія культурныя трансфармацыі, якія адбываюцца на працягу апошніх дзесяцігоддзяў». Тэолаг заўжавае, што сёння распаўсюджаны наіўны давер да рознага тыпу ідэалогій, з дапамогай якіх інтэрпрэтуецца свет. Гэтыя ідэалогіі паўплывалі на распаўсюджванне недаверу да рэлігій. У выніку чалавек, які ідэалогіямі разглядаецца проста як частка агульнай масы, застаўся ў адзіноце, бо яму стала цяжка знайсці месца для іншага і для Бога. (AG) |