Арцыбіскуп Мюлер: пасланне кнігі Папы — у тым, што Бога можна пазнаць у свеце |
Святы Айцец |
19.01.2013 12:31 |
Чалавек заўсёды адкрыты для трансцэндэнтнага ў кожнай рэальнасці, перакананы прэфект кангрэгацыі і вядомы тэолаг. Па словах арцыбіскупа, на старонках сваёй кнігі Святы Айцец пераканаўча заяўляе, што «ўцелаўленне Слова і зачацце Езуса як чалавека ад Духа Святога — не міф і тым больш не біялагічны рарытэт, але гістарычная праўда». Для таго, хто верыць, што Бог мае ўладу над матэрыяй, не з’яўляецца складаным «разумна верыць» ва ўцелаўленне Слова, ва ўваскрасенне Хрыста і перамяненне хлеба і віна ў Цела і Кроў Пана ў таямніцы алтара. (AG) |