Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа на «Кампанію братэрства» ў Бразіліі: перамяняцца праз сяброўства з Хрыстом
Святы Айцец
14.02.2013 14:38

«Заахвочваю маладых бразільцаў, каб у Евангеллі Езуса шукалі сэнс жыцця», — з такімі словамі звяртаецца Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні на «Кампанію братэрства», якая распачалася ў Бразіліі 13 лютага, з пачаткам Вялікага посту. Акцыя арганізуецца ў краіне ўжо ў 50-ы раз.

Сёлетняя тэма кампаніі — «Братэрства і моладзь», і яна звязана з Сусветным днём моладзі, які пройдзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў ліпені.

У пасланні, якое цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Папа даручае Богу «высілкі тых, хто стараецца дапамагчы моладзі быць творцамі больш справядлівага і братэрскага грамадства, якое чэрпае натхненне ў Евангеллі». Пантыфік адзначае, што «знакі часу» ў грамадстве і Касцёле з’явіліся таксама дзякуючы моладзі, і падкрэслівае, што Касцёл аказвае давер маладым людзям.

Святы Айцец жадае, каб кожны малады бразілец быў пераменены праз сяброўства з Хрыстом і мог сказаць Богу: «Вось я, пашлі мяне да маіх равеснікаў». Такім чынам, дадае Папа, стане магчымай дапамога моладзі адкрываць «моц і прыгажосць веры сярод духоўнай пустыні сучаснага свету».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме