Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец узначаліў Імшу ў велікодную раніцу |
Святы Айцец
|
31.03.2013 14:35 |
Каля 250 тысяч чалавек, па дадзеных Ватыканскай жандармерыі, прынялі ўдзел у велікоднай святой Імшы раніцай 31 сакавіка, якую ўзначаліў на плошчы Святога Пятра папа Францішак.
Вернікі напоўнілі не толькі ўпрыгожаную кветкамі галоўную ватыканскую плошчу, але і блізкія да яе вуліцы.
У 10.15 Пантыфік з’явіўся на плошчы пад урачысты спеў «Tu est Petrus». Літургія праходзіла ў звычайнай форме. Евангелле паводле Яна чыталася на лацінскай мове, адразу пасля прагучала Вызнанне веры. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец не прамаўляў гаміліі, паколькі адразу пасля заканчэння літургіі з балкона ватыканскай базылікі прагучала яго велікоднае пасланне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»). (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.