Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец асабіста павіншаваў з Вялікаднем былога сакратара папы Яна ХХІІІ
Святы Айцец
02.04.2013 14:51

У велікодны панядзелак, 1 красавіка, папа Францішак патэлефанаваў арцыбіскупу Ларысу Франчэска Капавіле, былому асабістаму сакратару папы Яна ХХІІІ, каб павіншаваць іерарха з Вялікаднем, а таксама падзякаваць за рэкламныя плакаты, зробленыя да Года веры ў яго дыяцэзіі на поўначы Італіі.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, на плакатах напісана «Пасха Уваскрасення ў святле Другога Ватыканскага Сабору», змешчана выява Яна ХХІІІ, інфармацыя аб тым, што з папам Францішкам пройдзе святкаванне 50-годдзя энцыклікі «Pacem in Terris» і адыходу Яна ХХІІІ у вечнасць, і радкі з кніг прарока Ісаі і Апакаліпсісу: «Старыя рэчы прамінуць. Вось, Я абнаўлю ўсе рэчы».

У тэлефоннай размове папа Францішак сказаў арцыбіскупу Капавіле, што «бачыць яго вачыма сэрца, а кожнае слова, якое ён напісаў, з’яўляецца каштоўным, як гамілія». Пантыфік сказаў таксама пра «малады дух» свайго суразмоўцы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме