Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Запіс Папы ў «Твітэры»: не будзем губляць веры ў цярплівасць і міласэрнасць Бога |
Святы Айцец |
07.04.2013 23:13 |
7 красавіка, у дзень інгрэсу Святога Айца Францішка на рымскую кафедру, у профілі Папы ў «Твітэры» з’явіўся новы запіс. «Які цудоўны позірк, што звяртае на нас Езус, — ён поўны пяшчоты! Не будзем жа ніколі губляць веры ў цярплівасць і міласэрнасць Бога», — так гучаць словы Пантыфіка. У гаміліі падчас інгрэсу Папа адзначыў: «Бог цярплівы з намі, бо любіць нас, а хто любіць — разумее, мае надзею, дае ўпэўненасць, не пакідае, не паліць мастоў, прабачае». Па словах Святога Айца, «вельмі важна, каб мы мелі адвагу поўнасцю даверыць сябе міласэрнасці Езуса, верыць у Яго цярплівасць, хавацца ў раны Яго любові». (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.