Першае за 35 гадоў благаслаўленне з лоджыі базылікі св. Яна на Латэране |
Святы Айцец |
08.04.2013 12:39 |
Першы раз за апошнія 35 гадоў Рымскі Пантыфік благаславіў вернікаў з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Яна на Латэране. Гэта адбылося вечарам 7 красавіка, на заканчэнне інгрэсу Святога Айца Францішка на рымскую кафедру. Апошні раз адсюль звяртаўся да вернікаў бл. Ян Павел ІІ 12 лістапада 1978 г. — у дзень, калі адбыўся яго інгрэс у катэдральны касцёл Рыма. З таго часу благаслаўленне ўдзялялася толькі з балкона цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра. (AG) |