Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў «Твітэры»: каб увайсці ў хвалу Бога, патрэбна штодзённая вернасць Яго волі
Святы Айцец
17.04.2013 13:51

17 красавіка ў профілі Святога Айца Францішка ў «Твітэры» з’явіліся новыя запісы. «Унебаўшэсце Езуса не азначае Яго адсутнасці, але азначае, што Ён прысутнічае сярод нас новым чынам, побач з кожным з нас», — так гучыць першы запіс.

«Каб увайсці ў хвалу Бога, патрэбна штодзённая вернасць Яго волі, нават калі гэта патрабуе ад нас ахвяраў», — такі другі запіс на @Pontifex.

Як адзначыў Папа падчас сённяшняй агульнай аўдыенцыі, унебаўшэсце Пана сведчыць аб тым, што Ён «жыве сярод нас новым чынам»: «не знаходзіцца больш у канкрэтнай частцы свету, як было перад унебаўшэсцем, (...) але прысутнічае ў кожным месцы і часе, побач з кожным з нас».

«Мы павінны ясна разумець у нашым хрысціянскім жыцці, што ўваход у хвалу Бога патрабуе штодзённай вернасці Яго волі, нават калі для гэтага патрэбны ахвяры і часам змена нашых планаў», — сказаў Пантыфік на аўдыенцыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме