Папа да моладзі: вучыцеся ў святога Юзафа |
Святы Айцец |
01.05.2013 13:13 |
Святы Айцец Францішак звярнуўся ў «Твітэры» да моладзі. «Дарагая моладзь, вучыцеся ў святога Юзафа. Ён прайшоў праз цяжкія часы, але ён заўсёды верыў, і ён ведаў, як пераадолець няшчасці», — так гучыць запіс у папскім профілі, што з’явіўся 1 мая. Падчас жа сённяшняй агульнай аўдыенцыі Папа падкрэсліў, што св. Юзаф разам з Марыяй мелі адзіны цэнтр увагі: Езуса. Яны «суправаджалі і баранілі, з адданасцю і пяшчотнасцю, рост Сына Божага, які стаў чалавекам для нас, разважаючы над усім, што адбывалася». (AG) |