Кардынал Бэртонэ: прычына сённяшняга крызісу — нігілістычная і індывідуалістычная антрапалогія |
Рымская курыя |
05.11.2012 11:27 |
Як адзначыў кардынал Бэртонэ, гэтыя словы Джузэпэ Тавіні вельмі добра адлюстроўваюць сітуацыю, у якой сёння знаходзіцца Еўропа. Іерарх дадаў, што ў аснове сучаснага крызісу ляжаць не толькі памылкі ў банкаўскай і эканамічнай сферы, але найперш этычныя праблемы. Галоўнай прычынай крызісу кардынал назваў нігілістычную і індывідуалістычную антрапалогію, якая мае свае «святыя каноны». Таму, як падкрэсліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, для ратавання Еўропы і яе эканомікі неабходна вярнуцца да этыкі, заснаванай на натуральным законе. (AG) |