Арцыбіскуп Зімоўскі на Дзень інвалідаў: асобы з абмежаванымі магчымасцямі — жывыя іконы ўкрыжаванага Хрыста |
Рымская курыя |
03.12.2012 15:33 |
Іерарх падкрэсліў, што інтэграцыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў жыццё грамадства можа прынесці вялікае багацце грамадству, аднак на гэта не заўсёды звяртаецца належная ўвага. Старшыня Папскай рады дадаў, што адносінамі да цяжкасцяў і болю вымяраецца чалавечнасць як асобных людзей, так і ўсяго грамадства. Як адзначыў арцыбіскуп Зімоўскі, правы ў грамадстве не могуць належаць толькі малой частцы моцных і паспяховых, бо гэта будзе дыскрымінацыяй. Інваліды, як падкрэсліў іерарх, павінны таксама прымаць удзел у жыцці грамадства на розных узроўнях: мясцовым, нацыянальным і міжнародным. (AG) |