Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Расіяне не хочуць адзначаць Хэлоўін
29.10.2009 15:00

Паводле даследаванняў расійскіх сацыёлагаў, толькі 4% грамадзян краіны збіраюцца святкаваць Хэлоўін. Нягледзячы на тое, што неаязычніцкае свята карыстаецца папулярнасцю ў свеце, у Расіі за апошнія гады колькасць яго аматараў не павялічылася.

Як паведаміла 29 кастрычніка 2009 г. інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», 61% расіян ведаюць, што такое свята існуе, але ніякім чынам не збіраюцца яго адзначаць. Яшчэ 35% расіянаў аб свяце наогул не ведаюць. Як выявілі сацыёлагі, сярод жыхароў Расіі плануюць святкаваць Хэлоўін у першую чаргу навучэнцы і студэнты, а ў цэлым — грамадзяне, маладзейшыя за 25 год.

Хэлоўін, свята, якое прыйшло з вераванняў старажытных язычніцкіх кельцкіх плямёнаў, адзначаецца 31 кастрычніка. У Рускай Праваслаўнай Царкве не аднойчы гаварылі аб далёкасці гэтага неаязычніцкага свята ад айчыннай духоўнай культуры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме