| Маскоўскі Патрыярхат: за папулярнасцю Хэлоўіна хаваецца духоўная адзінота і сум сучаснага чалавека |
| 30.10.2009 12:06 |
|
Як паведаміла 30 кастрычніка 2009 г. інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», святар падкрэсліў, што традыцыя штогадовага святкавання Хэлоўіна, якая прыйшла з Захаду, застаецца чужой расійскаму грамадству, праваслаўнай культуры і рускай культуры наогул. Царква, па словах а. Завяршынскага, «ніякім чынам не лічыць Хэлоўін святам і не разглядае для верніка магчымасць усур’ёз яго прыняць і ўвесці ў сваю традыцыю». Разам з тым прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату лічыць, што Хэлоўін, «непажаданая для рускай культуры з’ява», з цягам часу можа страціць сваю папулярнасць у Расіі. З гэтай прычыны мае сэнс «пачакаць, пакуль гэтае свята знікне або проста маргіналізуецца і стане з’явай, зусім не характэрнай для нашага духу». Святар дадаў, што, магчыма, асуджаць свята было б і не варта, але, тым не менш, «у гэтай традыцыі, якая прыйшла з чужой культуры, належыць бачыць секулярную, свецкую з’яву». |


«За ўсім маскарадам Хэлоўіна хаваецца адзінота сучаснага чалавека, яго духоўнае спусташэнне, магчыма, пошук свайго месца ў гэтым свеце і нават нейкае духоўнае здзічэнне», — адзначыў кіраўнік службы камунікацыі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату а. Георгій Завяршынскі.
для друку