| Дом Бэнэдыкта XVI адчыніў дзверы для ўсіх жадаючых |
| 26.09.2012 12:19 |
|
Але гэтым планам не было наканавана споўніцца ў сувязі з абраннем на Святы пасад. У выніку Пантыфік перадаў дом ва ўладанне «Фонду Бэнэдыкта XVI» — арганізацыі, якая падтрымлівае публікацыю тэалагічных прац Святога Айца. Як паведамляе Ватыканскае радыё, сярод захаваных экспанатаў — рэчы не толькі Папы, але таксама яго сястры Марыі, якая памерла ў 1991 г.: друкарка, прылады для шыцця, а таксама кулінарная кніга, у якой пазначаны пэўныя стравы. Сярод рэчаў Паньтыфіка — дзіцячыя паштоўкі, кнігі, здымкі. (SZh) |


У нямецкім мястэчку Пентлінг урачыста адкрыўся «Дом-музей кардынала Ёзафа Ратцынгера». У гэтым доме Пантыфік, будучы яшчэ прафесарам тэалогіі ў Рэгенсбургскім універсітэце, пражываў з 1969 г. па 1977 г. І менавіта тут марыў правесці свае гады пасля адыходу на пенсію.
для друку