Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп з Нігерыі атрымаў узнагароду міра Pax Christi |
05.11.2012 16:56 |
Нігерыйскі арцыбіскуп Джон Аларунфемі Анайекан быў удастоены прэміі міру Pax Christi за намаганні па ўмацаванню ўзаемапаразумення і дыялогу паміж рознымі канфесіямі ў Афрыцы і асабліва ў шматнацыянальнай Нігерыі.
Прэмія прысуджаецца штогод тым , хто праявіў свой удзел у барацьбе супраць гвалту і несправядлівасці. Пасля падзеяў 11 верасня 2001 арцыбіскуп неаднаразова заяўляў пра неабходнасць дыялога паміж мусульманамі і хрысціянамі. У этнічна населеных рэгіёнах Нігерыі небяспека сутыкненняў на рэлігійнай глебе стаіць найбольш востра. Таму экуменізм, паводле слоў арцыбіскупа, з'яўляецца для яго важнай задачай. Джон Анайекан нарадзіўся ў 1944 годзе ў нігерыйскім горадзе Каба. У 1969 годзе прыняў святарскае пасвячэнне, а ў 1983 — біскупскае. З 1999 года Джон Анайекан з'яўляецца старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Нігерыі. 24 лістапада іерарх будзе прыняты Папам Бэнэдыктам ХVI у Калегію Кардыналаў у Рыме. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.