Нашае сёння мае свае карані ў культуры народа. Арцыбіскуп Чэллі наведаў Мір і Нясвіж |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.05.2011 23:40 |
![]() Гістарычная спадчына, як адзначыў арцыбіскуп Чэллі, апавядае пра гісторыю народа і яго культуру. “Я лічу, каб зразумець і спасцігнуць культуру кожнай краіны, трэба сягнуць яе каранёў. Можа падацца дзіўным, але нашаe штодзённае сённяшняе жыццё мае вельмі глыбокія карані. Гэта наша культура. А ўсё гэта мы носім у нашых сэрцах. Для таго ж, каб пазнаёміцца з краінай i яе народам, трэба спазнаць тое, што знаходзіцца ў яго сэрцы. І ўсё гэта вельмі важна, таму што яно адлюстравана ў каранях народа”, -- падкрэсліў старшыня ватыканскага ведамства. Арцыбіскуп Чэллі, выказваючы сваё жаданне даведацца як мага больш пра Беларусь, дадаў, што адначасова ён “трымае сваё сэрца адкрытым, каб адчуць і нібы разам прайсці шлях народа”. Госцю з Апостальскай Сталіцы пашчасціла і пракаціцца па Нясвіжу на карэце, запрэжанай у двойку коняў. |
Фотарэпартаж |