Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Італія: перад выездам у Афганістан стралковы полк накіруецца ў пілігрымку
17.07.2012 14:55

Перад выездам у Афганістан 350 салдатаў 9 Альпійскага стралковага палка з Абрузіі накіруюцца ў санктуарый св. Габрыэля ад Маці Божай Балеснай у Апенінах. Салдаты будуць прасіць святога, які з’яўляецца апекуном моладзі, аб заступніцтве.

19 ліпеня ў поўным абмундзіраванні яны падымуцца на вяршыню Гран Сассо (2912 м над паверхняй мора), дзе ля падножжа санктуарыя правядуць ноч. 20 ліпеня, як паведамляе КАІ, яны прымуць удзел у святой Імшы, падчас якой будзе асвячоны іх сцяг.

Традыцыя пілігрымаваць перад фронтам у мясцовасць Ізола дэль Гран Сассо існавала ў гэтым рэгіёне таксама ў часы абедзвюх сусветных войнаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.