Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы сабрана рэкордная колькасць цёплага адзення для афганскіх дзяцей |
21.01.2013 16:19 |
Фонд збіраў цёплае адзенне і школьныя прылады, якія на ваенным самалёце будуць дастаўлены афганскім дзецям. Зараз, як інфармуе агенцтва КАІ, у Афганістан адпраўляецца першы транспарт з гуманітарнай дапамогай. Другі вырушыць у палове лютага. Як адзначаюць арганізатары акцыі, з просьбай аб дапамозе да фонду звярнуліся польскія салдаты, якія служаць у Афганістане. Баявыя дзеянні ў краіне працягваюцца ўжо больш за 30 гадоў. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.