Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пілігрымы Яснай Гары могуць наведаць крыпту санктуарыя на працягу лістапада |
06.11.2012 14:08 |
2 лістапада крыпту капліцы Маці Божай на Яснай Гары ў Чанстахове адкрылі для наведвальнікаў. У нішах, высечаных у скале, пахаваны айцы і браты ордэна паўлінаў. Гістарычныя скляпенні адкрываюцца раз на год у лістападзе.
Крыпта з'яўляецца адным з найстарэйшых месцаў у санктуарыі. Як тлумачыць а. Мельхіёр Крулік OSPPE, архівіст Яснай Гары, праз санктуарый праходзіць сцяна, дзе знаходзяцца 36 ўпадзін: гэта такія адмысловыя нішы, заглыбленні. У трунах, не звычайных, а ледзьве пагабляваных, нават не фарбаваных, у такіх простых дошках (у знак сціпласці) хавалі паўлінаў, відавочна з каптурам на галаве і ў шкарпэтках без абутку. У нішу клалі нябошчыка, замуроўвалі яго цэглай і падпісвалі, хто і дзе пахаваны». Традыцыйна крыпту ў санктуарыі адчыняюць ва успамін усіх памерлых вернікаў. Там жа адпраўляецца ў гэты дзень святая Імша ў інтэнцыі ўсіх памерлых субратоў і пілігрымаў. Паводле інфармацыі Ватыканскага радыё, алтар у крыпце ўсталяваны на месцы, дзе калісьці захоўвалі памерлых. Паўліны, якія жывуць паводле суровых правілаў св. Аўгустына, яшчэ да мінулага стагоддзя захоўвалі адмысловы спосаб пахавання, пазбаўлены зямных надмагілляў. З другой паловы мінулага стагоддзя целы памерлых яснагорскіх манахаў хаваюць на могілках Св. Роха ў Чэнстахове. Для пілігрымаў крыпты ў капліцы Маці Божай будуць адчыненыя да канца лістапада. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.